Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Падтрымка шматдзетных сем'яў з боку дзяржавы, па словах Лукашэнкі, мае вялікае значэнне, бо трэба паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. Але сістэму неабходна выбудаваць такім чынам, каб дапамога была адраснай — на дзяцей. Таму варта выпрацаваць кантроль.

«Каб грошы, якія дзяржава перадае дзецям, даходзілі да дзяцей. Якая гэта будзе сістэма, шчыра кажучы, я не ведаю. Гэта не простая будзе праца, і сістэму гэтую распрацаваць будзе складана. Але толькі ведаю, што без вас мы гэтага не зробім. У гэтым нам павінны дапамагчы людзі на месцах. Але гэта трэба рабіць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Улада, мы павінны выпрацаваць такую схему, сістэму паводзін, каб ведалі, што за сям'я. На месцах людзі ведаюць. Калі мы, атрымаўшы інфармацыю, убачылі б, што гэта алкашы і яны, атрымаўшы дапамогу, яе прап'юць, то мы б ужо самі кармілі гэтых дзяцей, апраналі, у школу адпраўлялі і вучылі там», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

У Слуцку пачаўся суд над бацькамі, якіх вінавацяць у забойстве трохгадовага сына

«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4