Фота: President.gov.by

Фота: President.gov.by

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, распавёў падрабязнасці пра створаны «Фонд першага», піша БелТА.

Ён звярнуў увагу, што ідэя стварыць у краіне адзіны фонд пад яго патранатам была выказана ім даўно, а рэалізавана — адносна нядаўна (пра будучы фонд, якім хоча замяніць ім жа закрытыя, Лукашэнка гаварыў у жніўні 2022 года). Найперш, па яго словах, фонд створаны для мэтаў дабрачыннасці — каб сабраць сродкі ў адным месцы і дапамагчы тым, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу.

«Галоўнае, што мы зможам акумуляваць грошы тых, хто неабыякавы. З майго боку — гарантыя таго, што гэтыя грошы раскрадзеныя не будуць», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Пакуль «Фонд першага» не пачаў актыўную дзейнасць: на яго рахунку пакуль адсутнічаюць паступленні, таксама яшчэ няма кіраўніка.

«Я, можна сказаць, сваё імя туды аддаў — «Фонд першага», каб мы маглі сабраць нейкія грошы і дапамагчы тым, хто мае патрэбу. Гэта галоўная яго задача», — дадаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што пасля закрыцця шэрагу фондаў і арганізацый, якія «пад выглядам дабрачыннасці і іншай грамадскай дзейнасці спрабавалі ў 2020 годзе разгайдаць абстаноўку ў краіне», аказалася цяжкім знайсці спосаб, каб паўдзельнічаць у дабрачыннасці.

«Мы прыкрылі тут. І тыя, хто нам дапамагаў і хочуць дапамагчы, — юрыдычна не могуць. Тады я кажу: давайце пад эгідай прэзідэнта створым гэты фонд, адкрыты абсалютна, каб людзі, якія ў гэты фонд уносяць сродкі, разумелі, куды ідуць гэтыя грошы», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка аб прозвішчы міністра Хрэніна: Яно ў яго добрае

Лукашэнка паехаў на Брэстчыну. Яму паказваюць «Лінію Хрэніна»

У меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі ў цэнтры Мінска зарэгістраваны «Фонд Першага»

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8