Наргіз Махамедзі ў 2016 годзе. Фота: Photo by Morteza Nikoubazl / NurPhoto via Getty Images

Наргіз Махамедзі ў 2016 годзе. Фота: Photo by Morteza Nikoubazl / NurPhoto via Getty Images

«Наргіз Махамадзі прысуджаная да 31 года турэмнага зняволення і 154 удараў пугай, і знаходзіцца ў турме проста цяпер, пакуль я прамаўляю гэтыя словы», — сказала Берыт Рэйс-Андэрсан, піша Бі-бі-сі.

Наргіз Махамадзі ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру за «яе барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх», — гаворыцца ў абгрунтаванні нарвежскага камітэта.

Наргіз Махамадзі плаціць высокую цану за свае перакананні, сказала Рэйс-Андэрсан.

Наргіз пачала сваю праваабарончую дзейнасць яшчэ ў 1990-я гады, студэнткай факультэта фізікі. Па заканчэнні ўніверсітэта працавала інжынерам, але таксама пачала пісаць аўтарскія калонкі ў некаторыя іранскія выданні.

У 2003 годзе яна пачала працаваць у Тэгеранскім цэнтры абароны правоў чалавека, заснаваным іншай іранскай актывісткай, лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі.

У 2011 годзе Наргіз Махамадзі была ўпершыню арыштаваная і прысуджаная да турэмнага зняволення.

Праз два гады яна выйшла на волю і далучылася да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Іране.

За гэтую дзейнасць яна зноў была арыштаваная ў 2015 годзе. Пасля вяртання ў турму Махамадзі пачала выступаць супраць катаванняў і сэксуальнага гвалту, які прымяняецца да палітычных зняволеных — жанчын у іранскіх турмах.

З турмы яна таксама змагла падтрымаць пратэсты 2022 года і арганізавала некалькі акцый салідарнасці сярод зняволеных, за што іранскія ўлады зрабілі яшчэ больш строгімі ўмовы яе зняволення, сказала кіраўнік нарвежскага камітэта.

«Уручаючы ёй сёлета Нобелеўскую прэмію міру, Нарвежскі нобелеўскі камітэт хоча ўшанаваць яе адважную барацьбу за правы чалавека, свабоду і дэмакратыю ў Іране. Сёлетняя прэмія таксама прысвечаная сотням тысяч чалавек, якія летась выступілі супраць тэакратыі і ўласцівых гэтаму рэжыму дэкрымінацыі і гвалту ў дачыненні да жанчын», — сказала Рэйс-Андэрсэн.

Іранскія жанчыны

Напярэдадні ўзнагароджання многія схіляліся да таго, што хваля пратэстаў за правы жанчын, запушчаная іранкамі, стала найбольш яркай падзеяй мінулага года ў галіне праваабароны.

«Велізарная частка насельніцтва ў свеце пазбаўленая правоў, якія з'яўляюцца асновай для міру і свабоды. Іранскія жанчыны паказалі, што яны гатовыя змагацца за свае правы, нават прытым, што кошт высокі», — заявіў рэдактар нарвежскага таблоіда VG Олаф Адэгард.

Многія эксперты казалі, што варта адзначыць барацьбу іранскіх жанчын і ўручыць прэмію менавіта Наргіз Махамадзі, якая займаецца праваабарончай дзейнасцю ўжо шмат гадоў.

Таксама букмекеры называлі імёны ірана-амерыканскай журналісткі Масіх Алінеджад, якая заснавала рух «Мая таемная свабода», што заклікае іранскіх жанчын пярэчыць абавязковаму нашэнню хіджабаў, і актывісткі з Афганістана Махбуды Сераж, якая выступае за правы жанчын у краіне, дзе да ўлады зноў прыйшлі талібы.

Сёлета роскід прэтэндэнтаў быў асабліва вялікі — 351 намінант, сярод якіх фізічныя асобы і арганізацыі.

Чытайце таксама:

У Осла назвалі нобелеўскага лаўрэата прэміі міру

Чым выбітны Юн Фосэ, новы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры? «Ëн піша на нованарвежскай», расказвае яго перакладчык на беларускую мову

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Сярод іх — выхадзец з СССР

Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы тэлефанаванне з незнаёмага замежнага нумара, не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0