Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць справу палітвязняў 14 верасня ў закрытым рэжыме. Працэс вядзе суддзя Сяргей Салоўскі. Пра падрабязнасці справы і сутнасць абвінавачання нічога не вядома.

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле 4 крымінальных артыкулаў:

  • ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
    ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
  • арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Падтрымайце музыкаў: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло, Дзмітрый Валер'евіч Галавач, Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14