Фота: Contributor Getty Images

Фота: Contributor Getty Images

Падатак за першую кватэру

З наступнага года ўлады плануюць павысіць памер разліковага кошту аднаго квадратнага метра тыпавога капітальнага будынка — гэта ў сваю чаргу прывядзе да росту падатковых ставак за першую кватэру. 

Памер падатку складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра. 

Для Мінска разліковы кошт будзе складаць 968 рублёў замест 900 цяперашніх.

Вынікае, што замест 45 рублёў за сталічную двухпакаёўку плошчай 50 «квадратаў» давядзецца заплаціць 48,4 рубля.

За кватэру такой жа плошчы ў абласных цэнтрах і Мінскім раёне падатак мусіць вырасці з 37 рублёў 50 капеек да 40 рублёў 30 капеек.

Падатак за першую кватэру ў Беларусі пачалі спаганяць з 2022 года.

Падатак за дарогі

Законапраект таксама прадугледжвае новыя стаўкі транспартнага падатку. 

Яго памер залежыць ад вагі аўтамабіля і формы ўласнасці. Для фізічных асоб за легкавы аўтамабіль прырост падатку можа скласці ад 5 да 17 рублёў. 

Напрыклад, за аўтамабіль вагой не больш за 1,5 тоны з наступнага года давядзецца заплаціць 66 рублёў замест 61 цяпер. За аўтамабіль вагой ад 1,75 тоны да 2 тон — 110 рублёў замест 102 цяпер, а калі агульная дапусцімая вага аўтамабіля большая за 3 тоны, то падатак налета вырасце з 223 да 240 рублёў.

Стаўкі за грузавыя аўто, якія ва ўласнасці фізічных асоб, вырастуць на 12-38 рублёў у залежнасці ад вагі транспартнага сродку. 

За грузавы і грузапасажырскі аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 2,5 тон падатак будзе складаць 174 рублі, ад 2,5 да 3,5 тон — ужо 371 рубель. 

Транспартны падатак за матацыкл і прычэп агульнай вагой да 750 кілаграм плануюць павялічыць на 3 рублі — да 44 рублёў.

Падаткі для ІП

З наступнага года чарговы раз хочуць павысіць стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Так, сталічным прадпрымальнікам, якія аказваюць паслугі рамонту прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў, плануюць павялічыць стаўку адзінага падатку з 612 да 658 рублёў. Прадпрымальнікі з абласных цэнтраў і Мінскага раёна пры ўхваленні законапраекта будуць вымушаны плаціць 456 рублёў замест 424.

Адзіны падатак для ІП, якія здаюць жытло ў кароткатэрміновую арэнду, падымуць з 620 да 667 рублёў для Мінска, з 578 да 621 рублёў для ІП з абласных цэнтраў і Мінскага раёна. 

З поўным спісам змен і новымі стаўкамі падаткаў, якія плануюць увесці з наступнага года, можна азнаёміцца па спасылцы. Законапраект яшчэ не разглядаўся Палатай прадстаўнікоў і не зацверджаны.

Чытайце таксама: 

Планавыя праверкі арганізацый. Да каго завітаюць з праверкай ужо ў кастрычніку

Беларускім ІП улады паступова ўскладняюць жыццё. А на якіх умовах працуюць прадпрымальнікі ў Польшчы і Літве?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
32