Ілюстрацыйнае фота: «Мінск-навіны»

Ілюстрацыйнае фота: «Мінск-навіны»

Спаборніцтвы бегуноў-аматараў пройдуць у ноч з 7 на 8 кастрычніка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо), паведамляюць «Мінск-навіны».

Удзельнікам трэба будзе бегчы па грунтавых дарожках і сцежках, пераадольваць перасечаную мясцовасць. Дыстанцыі — 5, 10 або 21 км для дарослых і 1 км для дзяцей.

Старт намечаны на 22:00 у суботу. У гэты час на вуліцы ўжо цёмна, таму кожнаму ўдзельніку спатрэбіцца ліхтар, а таксама адзенне і абутак з улікам надвор'я і спецыфікі спаборніцтва. Трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Прыехаць лепш за пару гадзін да пачатку забегу, калі ўдзельнічаюць непаўналетнія — да 19:00.

Забег дабрачынны — частку сабраных стартавых унёскаў атрымае музей. На яго сайце можна пазнаёміцца з усімі ўмовамі ўдзелу ў забегу.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0