Неўзабаве плануецца пачаць пастаўку цукерак Камбінатам школьнага харчавання з перспектывай запуску прадукту ў масавую вытворчасць.

Фота: Камунарка

Фота: Камунарка

Ідэю стварэння цукерак падкінуў Мікалай Лукашэнка, пасля чаго яго бацька звярнуў увагу на папулярны ў Кітаі прадукт — цукеркі з прэсаванага сухога малака. Паколькі такой сыравіны ў Беларусі дастаткова,то Лукашэнка-старэйшы прапанаваў арганізаваць такую вытворчасць і ў Беларусі.

Фабрыка ўзялася за праект і выпускае іх пад гандлёвай маркай «Дзіцячыя гісторыі».

Дражэ вырабляецца на плошчах фабрыкі «Чырвоны харчавік» і зроблена сумесна з навукова-практычным цэнтрам па харчаванні. Цукерка складаецца з збожжавых шакаладных шарыкаў, пакрытых белым шакаладам і сухім малаком, мае водар банана.

Прадукт фасуецца ў пакеты па 50 грам, каштуюць яны адзін рубель 48 капеек, але калі купляць кілаграмамі, то 26 рублёў 88 капеек.

Чытайце таксама:

Мікалай Лукашэнка накорміць школьнікаў / Пераемнік Макея абяцае, што ўсё будзе добра. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 27 верасня

Цукеркі ад Мікалая Лукашэнкі па кітайскім рэцэпце будуць пастаўляць у школы: «У адным пакуначку — шклянка малака»

Коля Лукашэнка прывёз бацьку з Кітая незвычайныя цукеркі. Беларускія вытворцы здолелі іх паўтарыць

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2