Міраслаў Лазоўскі. Фота: «Новы час»

Міраслаў Лазоўскі. Фота: «Новы час»

«У Мінску Міраслаў займаўся культурай, распаўсюджваў кнігі. Я часам сустракаў яго на канцэртах, імпрэзах. Засяроджаны, спакойны, ён выглядаў як шэры моцны камень», — распавядае Андрусь Такінданг пра гісторыю стварэння песні, якую называе эпітафіяй.

Музыка кажа, што асноўная фраза тэксту і зерне мелодыі нарадзіліся ў галаве адразу як рэакцыя на сумную навіну. Затым ужо дапісваліся куплеты і прыдумвалася аранжыроўка.

«Смерць Міраслава далучылася да іншых беларускіх страт, трывог, пакут. Я не чакаў такой навіны і быў моцна агаломшаны. Тэкст песні напісаўся разам са слязьмі па спачылым.

Для мяне кожны суайчыннік — гэта каштоўны скарб. Я хацеў бы, каб усе беларусы захавалі жыццё і здароўе, але здараюцца такія сітуацыі, калі нехта адзін ахвяруе сабой, каб зберагчы іншых».

«На жаль, нас чакае яшчэ шмат музычных эпітафій…»

Відэа да песні ствараў Яўген Курыльчык. Большасці ён вядомы як музыка, але на досыць высокім узроўні займаецца і здымкамі. Андрусь працягвае:

«Я не ведаю, як здымаць кліпы на такую тэму, таму мы пайшлі па самым відавочным шляху — я проста заспяваў на камеру. Вядома, мне не ўдалося цалкам пазбегнуць трывіяльнасці і пафаснасці, але зерне, закладзенае ў песні — гэта мая праўдзівая эмоцыя. На жаль, нас чакае яшчэ шмат музычных эпітафій ад розных артыстаў. Такі час…»

Андрусь Такінданг. Фота: сацсеткі музыкі

Андрусь Такінданг. Фота: сацсеткі музыкі

Бясконцая любоў да людзей

За некалькі дзён кліп Андруся Такінданга набраў нямала кранальных водгукаў:

«Мне падабаецца, як вы пераплятаеце такую «лёгкую», «летнюю» (у добрым сэнсе) музыку з такімі важнымі, грунтоўнымі думкамі і словамі. Ад вашых песень ідзе бясконцая любоў да людзей. Дзякуй!»

«Шчыры дзякуй спадар Андрэй за кранальны, глыбокі твор! Моцна!»

«Сапраўды, вельмі кранае!»

Песня «Шэры камень» увойдзе ў новы альбом Андруся Такінданга, над якім музыка цяпер актыўна працуе.

Чытайце таксама:

«Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага

Міраславу Лазоўскаму сёння магло б споўніцца 50 гадоў

Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны

Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР

«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
2