Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Апытанні грамадскай думкі, якія цытуе Reuters, паказваюць, што кіроўная партыя «Права і Справядлівасць» (ПіС) можа перамагчы на выбарах, але пры гэтым сутыкнуцца з немагчымасцю сфармаваць парламенцкую большасць.

Апазіцыя, найперш ліберальная «Грамадзянская платформа», спадзяецца, што сённяшняя дэманстрацыя актывізуе выбарнікаў. «Надыходзяць вялікія перамены, гэта знак адраджэння Польшчы», — звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу ў цэнтры Варшавы лідар «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск.

Паводле Туска, выбары стануць вырашальнымі для правоў жанчын і меншасцяў у Польшчы.

Фота: Радыё Свабода

ПіС знаходзіцца ва ўладзе ад 2015 года і вядзе сваю кампанію, абяцаючы стрымаць прыток мігрантаў у Польшчу і даваць фінансавую падтрымку сем’ям і людзям сталага веку.

Грамадскі тэлеканал TVP, які крытыкі называюць рупарам урада, цытуе паліцыю, якая ацаніла колькасць удзельнікаў сённяшняй дэманстрацыі прыкладна ў 100 тысяч. Паводле Туска, у дэманстрацыі бярэ ўдзел бліжэй да мільёна чалавек. Паводле падлікаў найбуйнейшага польскага інтэрнэт-партала Onet, у маршы ўзялі ўдзел прыблізна 600-800 тысяч чалавек, а даўжыня калоны была каля 4,5 км.

Клас
43
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
5