«30 верасня роўна 1000 дзён як Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі.

А ўжо праз два дні 2 кастрычніка пачнецца чарговае, ужо трэцяе судзілішча над Палінай. Такім чынам, тэрмін зняволення Паліны становіцца проста бясконцым.

І перад кожным новым тэрмінам яе будуць катаваць і здзекавацца ўсё мацней. За час зняволення Паліна правяла ва ўмовах карцара, ШІЗА і ПКТ больш 500 дзён. Супраць яе ўжываліся ўсе метады псіхалагічнага і фізічнага ціску. Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены. Паліне як ніколі патрэбна наша падтрымка і салідарнасць», — піша Андрэй Шарэнда.

Ён заклікае грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, а таксама беларускія дыяспары выказаць салідарнасць з Палінай, і запатрабаваць у рэжыма Лукашэнкі безумоўнага яе вызвалення.

«Гэта можа быць пост у сацсетках, акцыя падтрымкі, афіцыйны зварот, альбо любы іншы жэст салідарнасці! У салідарнасці наша моц!» — зазначае Андрэй Шарэнда.

***

Паліну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым.

На будучым тыдні Шарэнду-Панасюк этапуюць у рэчыцкі ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. На гэты момант у яе вельмі кепскі стан здароўя, а стасункаў са сваякамі няма ўжо паўгода.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 3 студзеня 2021 года і пазней асуджаная на два з паловай гады зняволення. Яна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Зараз над ёй чакаецца яшчэ адзін аналагічны суд.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі будуць зноў судзіць Паліну Шарэнду-Панасюк

Для Паліны Шарэнды-Панасюк перасталі прымаць перадачы

Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку. Яе патрабаванні выканалі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
28