Ahn Young-joon / AP

Ahn Young-joon / AP

23-гадовы шараговец арміі ЗША Трэвіс Кінг, які праходзіў службу ў Паўднёвай Карэі, перасек мяжу КНДР у сярэдзіне ліпеня. Незадоўга да ўцёкаў Кінга меліся адхіліць ад службы і вярнуць у ЗША «з дысцыплінарных прычынаў». Паведамлялася, што ён знаходзіўся пад вартай па абвінавачванні ў нападзе.

Пазней улады Паўночнай Карэі заявілі, што Кінг наважыўся перайсці ў КНДР з-за «антыпатыі да бесчалавечных здзекаў і расавай дыскрымінацыі ўнутры Узброеных сіл ЗША і расчаравання ў нераўнапраўным амерыканскім грамадстве».

У 2017 годзе розгалас атрымаў факт смерці студэнта Ота Уормбіра, якога ў Пхеньяне асудзілі на 15 гадоў за плакат. Бацькі сказалі, што сына моцна збівалі. Уормбіра вызвалілі, і ён з'ехаў у ЗША, дзе вельмі хутка памёр.

Чытайце таксама:

У КНДР збег амерыканскі салдат. Ён уцякаў смеючыся, але яго адразу арыштавалі

Амерыканскі студэнт памёр праз тыдзень пасля вызвалення з турмы ў КНДР

У вернутага з КНДР амерыканскага студэнта дыягнаставалі паражэнне галаўнога мозгу

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1