Сямейства Бурыкіных разам з адным з расійскіх гэтак званых «ваенкараў»

Сямейства Бурыкіных разам з адным з расійскіх гэтак званых «ваенкараў»

Былы настаяцель праваслаўнага прыхода ў Гатаве Канстанцін Бурыкін, вядомы як «бацюшка са свастыкай», пасля вызвалення з беларускай калоніі пачаў другое жыццё ў Расіі. 

А ягоная дачка Аляксандра, якая засталася ў Беларусі, даравала бацьку тое, што ён з ёй рабіў, і вярнулася на палітычныя пазіцыі, блізкія да ягоных. 

Чытайце таксама: Дачка Бурыкіна ў шоку ад яго вызвалення: Ён рана ці позна прыедзе і заб'е мяне

Нагадаем, што па сведчаннях дачкі Канстанціна Бурыкіна, ён ажыццяўляў з ёю дзеянні сэксуальнага характару. Пры гэтым Бурыкін прытрымліваўся нацысцкіх поглядаў — люстры дома ў яго былі ў форме свастык, аклады праваслаўных абразоў былі са свастык, на грудзях былі набіты свастыкі, а дома віселі маляваныя карціны яго самога ў форме СС. 

«Наша Ніва» ў свой час зрабіла некалькі публікацый пра яго. 

Чытайце таксама: «Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

Затрыманы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін

Што ў сям'і адбываецца цяпер? 

Пасля выхаду з беларускай калоніі Бурыкін вярнуўся ў Расію, адкуль ён родам. 

Бурыкін забраў з сабой частку сям'і, актыўна вядзе сацсеткі — паставіў на аватарку ва «УКантакце» Z і посціць расійскую прапаганду. У тым ліку нахвальвае тыктокі байцоў Кадырава і яго самога. 

Так цяпер выглядае Бурыкін

Так цяпер выглядае Бурыкін

На старонцы Бурыкіна пасля пачатку вайны рэгулярна з'яўляецца і ягоная дачка Аляксандра. Тая Аляксандра, якая ў 2019-м паспавядалася «Нашай Ніве», пакінуўшы краіну ў шоку, — яна заяўляла, што бацька з дзіцячага ўзросту ажыццяўляў з ёю дзеянні сэксуальнага характару. Часам на пару з мачахай. 

Выглядае, што сама Аляксандра цяпер вярнулася і да палітычных поглядаў, уласцівых яе бацьку. 

У сваіх сацсетках Бурыкіна цытуе Пуціна і пяе хваласпевы байцам ПВК «Вагнер». Працуе яна кельнеркай у адным з мінскіх бараў. 

Свой тыкток-акаўнт яна назвала @black_mama88. Ці супадзенне гэта? «88» у колах неанацыстаў гэта адсылка да 8-й літары лацінскага алфавіта, «H», лічбавы знак вітання «Хайль Гітлер». 

На адным з відэа яна апісвае гіпатэтычную сітуацыю, у якой наведвальнікі бара, дзе яна налівае, пачалі спрачацца пра палітыку, а яна «выклікала вагнераў». 

Вяртанне да бацькі супала з тым, што Аляксандра стала мамай. Але ні на адным з яе тыкток-відэа няма бацькі дзіцяці. 

Да бацькі ў Расію Аляксандра Бурыкіна ездзіць разам з дзіцём. 

Клас
2
Панылы сорам
63
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
18