Архіўны здымак. Памежны пераход Салечнікі/Беняконі з Літвы ў Беларусь. Фота: «Ганцавіцкі час»

Архіўны здымак. Памежны пераход Салечнікі/Беняконі з Літвы ў Беларусь. Фота: «Ганцавіцкі час»

Саўлюс апошнія гады часта ездзіць у Беларусь, бо яго дзяўчына родам адтуль, і яны часта наведвалі яе сям’ю ў Беларусі. Дасюль ніводны з ягоных візітаў не займаў шмат часу, але гэтым разам яму давялося чакаць некалькі гадзін і прайсці вельмі непрыемны допыт, мэты якога ён дагэтуль не ведае. На думку Саўлюса, дапытваць яго маглі не памежнікі, а супрацоўнікі беларускага КДБ.

Пасля праверкі пашпарта на мяжы дакумент Саўлюсу не вярнулі, сказалі чакаць. Праз 20 хвілін увайшоў малады афіцэр у форме. Ён не назваўся, але сказаў Саўлюсу: «Нам трэба пагаварыць» і адвёў літоўца ў асобны пакой, дзе не было іншых людзей. 

Афіцэр спытаў Саўлюса, ці мае ён тэлефон, а калі той адказаў станоўча, яму сказалі «давай тэлефон» і патлумачылі гэта тым, што са студзеня дзейнічаюць стражэйшыя праверкі.

Саўлюс разблакаваў тэлефон і перадаў яго супрацоўніку ў форме. Той стаў распытваць, якімі сацыяльнымі сеткамі карыстаецца літовец.

«Я кажу, што ў асноўным Facebook, але маю і іншыя. Я ўбачыў, што Facebook, вядома, ужо адкрылі на тэлефоне. Мы сядзелі адзін насупраць аднаго, я не бачыў, што ён робіць у маім тэлефоне. Ён правяраў мой акаўнт Facebook і адначасова задаваў пытанні», — распавядае Саўлюс. 

Мужчына кажа, што хоць размаўляць з беларускім афіцэрам яму было непрыемна, але тон гутаркі быў ветлівым. Афіцэр задаў некалькі простых пытанняў: як яго завуць, чаму ён едзе ў Беларусь і як доўга тут прабудзе. Таксама афіцэр дадаў: «Спадзяюся, у вашым тэлефоне не будзе нічога антыбеларускага». 

«Потым сталі пытацца, дзе жыву, дзе працую. Я расказаў пра сваю спецыяльнасць, але, відаць, яму гэта было нецікава, бо я просты працоўны. Потым ён спытаў мяне пра меркаванні маіх калег на працы, пра людзей… Увогуле пра тое, што адбываецца апошнім часам. Ён не сказаў, што менавіта, але, думаю, зразумела, што ён пытаўся пра настроі наконт Украіны», — згадвае ён. 

Пазней афіцэр спытаўся, у якім горадзе жыве Саўлюс, што людзі ў Літве гавораць пра палітыку. «Я мусіў адказаць тое, што яны хацелі пачуць. Я адказаў, што мне гэта нецікава, я нічога не ведаю, і гэтак далей», — кажа літовец. 

Паводле яго, уся размова доўжылася да 15 хвілін. Саўлюс кажа, што імкнуўся не паказваць страху, бо гэта прывяло б толькі да новых пытанняў. Ён лічыць, што афіцэр працаваў на КДБ. Пасля гэтага выпадку, які адбыўся летам, ён больш не ездзіць у Беларусь. 

«Яны пыталіся, куды мы едзем, на які адрас. Я сказаў, і ён мне намякнуў, маўляў, мы можам заехаць, паглядзець, ці сапраўды вы туды ездзілі», — кажа Саўлюс. 

LRT знайшоў у сацыяльных сетках іншыя падобныя сведчанні: літоўцы расказвалі, што сутыкаліся з працяглымі праверкамі на мяжы. Аднак шмат якія літоўцы адзначаюць, што ні з чым падобным не сутыкаліся і што іхныя паездкі адбываюцца без праблем. 

«Існуюць такія метады надгляду, як прывядзенне людзей у пэўныя памяшканні, пытанні ад супрацоўнікаў без формы, — ёсць інфармацыя, што такія рэчы адбываюцца», — сказаў LRT Гедрус Мішуціс, прэс-сакратар Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. 

Паводле яго, інтэнсіўнасць праверак розная, ёсць перыяды, калі яны стражэйшыя, задаюць незвычайныя пытанні пра палітыку, правяраюць тэлефоны. Паводле словаў Гедруса Мішуціса, жорсткасць праверак непрадказальная, але можна меркаваць, што яна залежыць ад унутранай палітыкі Беларусі. 

Мішуціс дадаў, што закрыццё ў жніўні двух пунктаў пропуску прывяло да значнага скарачэння колькасці падарожнікаў у Беларусь. Праз тыдзень колькасць літоўскіх грамадзян, якія выязджаюць у Беларусь, скарацілася на 37%, а на пачатку восені ўпала ўжо на 54% у параўнанні з сітуацыяй да закрыцця пунктаў пропуску.

На думку Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы, кожны выпадак праверкі на мяжы — гэта новая магчымасць для беларускай выведкі падабраць кандыдата для вербавання з дапамогай шантажу і псіхалагічнага ціску. Такі падбор немагчымы без збору персанальнай інфармацыі, неабходнай для складання агульнай карціны сацыяльнага становішча, сувязяў і палітычных поглядаў чалавека.

Чытайце таксама:

На мяжы затрымалі прадпрымальніка, які вяртаўся з Польшчы

«Вельмі хочацца ў выпадку чаго мець магчымасць хуценька з'ехаць». Ці патрэбныя беларусам польскія турыстычныя візы?

Аўтобус Мінск — Рыга з-за закрыцця памежнага перахода мяняе маршрут

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
48