фестываль Rockville фестиваль Rockville

Алесь Чахоўскі распытвае сваіх новых знаёмых, дзе знаходзіцца Беларусь. Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

Пра сваю паездку ў маі на фестываль Rockville ў Фларыдзе Алесь распавёў у новым відэа на сваім канале «Беларускі вайб».

Прадзюсар скарыстаўся магчымасцю даведацца пра меркаванне звычайных амерыканцаў наконт беларускай рок-музыкі.

На пытанне аб тым, дзе знаходзіцца Беларусь, Алесь пачуў ад новых знаёмых версію, што гэта недзе ў Індыі. Пасля ўдакладнення, што гэта ва Усходняй Еўропе, адна дзяўчына заўважыла, што мова Алеся гучыць неяк падобна да шведскай ці польскай.

Пасля праслухоўвання кліпа «Небяспечна» NIZKIZ дзяўчаты заявілі, што гурт даволі добры і пад песню з задавальненнем можна патанцаваць.

«Музыка мне спадабалася больш, чым вакал, бо хацелася б больш вакальных прыёмчыкаў», — пракаментавала адна з іх.

Іншаму свайму новаму знаёмаму Алесь прапанаваў паслухаць песню «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!».

«Мне падабаецца. Нягледзячы на тое, што я не разумею мовы, музыка — цудоўная, яна забаўляе. Я хацеў бы разумець мову, таму што там ёсць больш глыбокі сэнс. Мне спадабалася відэа, гук, вакал. Можна казаць, што ён выдатны спявак, нават калі не разумееш мовы», —

падзяліўся ўражаннямі хлопец і выказаў упэўненасць, што гурт далёка пойдзе.

Фестываль Rockville Фестиваль Rockville Rockville-Festival

Амерыканец Эдзі слухае трэк «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!». Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

Гэты ж кліп Алесь прапанаваў паглядзець каларытнаму амерыканцу з мянушкай Рок-Анёл. Той запэўніў, што ніколі не чуў пра Беларусь, а паглядзеўшы кліп на песню «Баю-бай», сказаў:

«Мне падабаецца гэтая тэма. Гэтыя хлопцы бягуць ад сістэмы. Тут вельмі добры гук. Насамрэч вельмі добры, завадны рыф. Больш падобны да панка. Крута».

Фестываль Rockville Фестиваль Rockville Rockville-festival

Рок-Анёл дзеліцца сваімі ўражаннямі ад кліпа «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!». Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

А амерыканка Элена дала свой фідбэк на трэк Liar гурта GODS TOWER.

Фестываль Rockville Фестиваль Rockville Rockville-festival

Элена слухае трэк Liar гурта GODS TOWER. Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

«Мне гэта падабаецца. Асабліва вакал. Ён вельмі-вельмі таленавіты. Саліст спявае вельмі разнастайна».

Чытайце яшчэ:

«Беларускі вайб» — новы праект Алеся Чахоўскага

Юрый Стыльскі — пра сустрэчу з дарослым сынам, алкаголь і грошы ТОК

«Мова. Музыка. Маладосць» — выйшаў дакументальны фільм пра беларускі рок

Клас
45
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?