У галіне геалогіі і хіміі прэмію атрымалі за тлумачэнне, «чаму многія навукоўцы любяць лізаць камяні».

У галіне медыцыны — за пералік валасінак у ноздрах у чалавечых трупаў з мэтай высветліць, ці аднолькавая іх колькасць.

У галіне філалогіі і літаратуры — за вывучэнне адчуванняў, якія ўзнікаюць у людзей, калі яны паўтараюць адно і тое ж слова шмат разоў запар.

У галіне машынабудавання — за спробы ажывіць мёртвых павукоў для выкарыстання іх у якасці механічнага інструмента для захвату.

У галіне грамадскай аховы здароўя — за вынаходніцтва «Стэнфардскага туалета»: прыбора, які маніторыць і хутка аналізуе рэчывы, якія выдзяляюцца чалавекам.

У галіне вывучэння камунікацыі — за даследаванне разумовай дзейнасці людзей, якія ўмеюць гаварыць задам наперад.

У галіне дыеталогіі — за эксперыменты па вызначэнні таго, ці ўплываюць электрыфікаваныя палачкі для ежы і саломінкі для напояў на смак ежы.

У галіне педагогікі — за даследаванні нуды настаўнікаў і вучняў.

У галіне псіхалогіі — за вулічныя эксперыменты, дзе вывучалі, колькі выпадковых мінакоў спыняюцца, каб паглядзець уверх, калі бачаць, што хтосьці незнаёмы ўжо глядзіць уверх.

У галіне фізікі Шнобелеўскую прэмію атрымалі навукоўцы, якія высвятлялі, як сэксуальная актыўнасць анчоўсавых рыб уплывае на змешванне акіянскай вады.

Сёлета лаўрэатам прапаноўвалася выкласці сутнасць сваіх даследаванняў спачатку за 24 секунды, затым — у сямі словах.

З беларусаў двойчы лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі рабіўся Аляксандр Лукашэнка. У 2013 годзе Лукашэнка ён атрымаў яе разам з мінскай міліцыяй. Тады падставай для гэтага стала забарона публічных апладысментаў у Беларусі і затрыманне сілавікамі аднарукага чалавека з інваліднасцю, якога абвінавацілі ў парушэнні гэтай забароны.

У 2020 годзе Лукашэнка атрымаў прэмію ў галіне медыцынскай адукацыі разам з Уладзімірам Пуціным, Дональдам Трампам, а таксама лідарам яшчэ пяці дзяржаў.

«Узнагарода ў галіне медыцынскай адукацыі прысуджана лідарам Бразіліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Мексікі, Беларусі, ЗША, Турцыі, Расіі і Туркменістана за выкарыстанне пандэміі каранавіруса для таго, каб навучыць свет таму, што палітыкі могуць мацней уплываць на жыццё і смерць, чым навукоўцы і лекары», — заявіў тады заснавальнік прэміі Марк Абрахамс.

Чытайце таксама:

Сэрцы закаханых, пальцы і клямка, мама-качка. За што далі Шнобелеўскія прэміі ў гэтым годзе

Паводзіны кошкі, перавозка насарогаў і прыліплая да асфальту гумка. За што далі сёлета Шнобелеўскую прэмію

Шнобелеўская прэмія — 2019: брудныя грошы, намагнічаныя прусакі і тэмпературная асіметрыя машонкі

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0