Збіты «Шахед». Фота: паліцыя Кіева

Збіты «Шахед». Фота: паліцыя Кіева

Як паведамляюць Паветраныя сілы Украіны, атака вялася з паўднёва-ўсходняга напрамку з Прыморска-Ахтарска ў Краснадарскім краі. Былі зафіксаваныя пускі 17 ударных дронаў, якія па розных маршрутах рухаліся ў напрамку Хмяльніцкай вобласці.

Усе беспілотнікі, паводле даных УСУ, былі знішчаныя ўкраінскай СПА.

Як піша выданне «Страна», расійская атака, верагодна, была нацэленая на горад Стараканстанцінаў. Там знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім у тым ліку базіруюцца самалёты, якія могуць запускаць ракеты Storm Shadow і Scalp.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0