Удзельнікі новага «патрыятычнага» флэшмоба ад БРСМ да так званага «Дня народнага адзінства». Фота: інстаграм

Удзельнікі новага «патрыятычнага» флэшмоба ад БРСМ да так званага «Дня народнага адзінства». Фота: інстаграм

У беларускіх сацсетках днямі пачаўся «патрыятычны» флэшмоб, прымеркаваны да так званага «Дня народнага адзінства».

Яго арганізатарам выступіў БРСМ, які спусціў загад фатаграфаваць свае твары з нанясеннем спецыяльнай інстаграм-маскі «Беларусь — это мы» і публікаваць гэта ў сваіх сторыз з «патрыятычнымі» пазнакамі і хэштэгамі.

Да прапагандысцкай акцыі прыцягнулі чыноўнікаў, рабочых, студэнтаў, школьнікаў і нават новаабраную «Міс Беларусь». Вось як гэта выглядала.

«Міс Беларусь — 2023» Элеанора Качалоўская

«Міс Беларусь — 2023» Элеанора Качалоўская

Адна з публікацый у інстаграме ў рамках флэшмоба

Адна з публікацый у інстаграме ў рамках флэшмоба

Студэнты БДУКМ

Студэнты БДУКМ

Студэнты БДЭУ

Студэнты БДЭУ

Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў

Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў

Супрацоўнікі Маларыцкага газазабеспячэння

Супрацоўнікі Маларыцкага газазабеспячэння

Гродзенскі памежнік

Гродзенскі памежнік

Школьнікі з Іўя

Школьнікі з Іўя

Нагадаем, што яшчэ ў 2021 годзе рэжым Лукашэнкі ўвёў новае дзяржаўнае свята, так званы «Дзень народнага адзінства», прысвечаны аб'яднанню ўсходняй і заходняй частак Беларусі ў 1939 годзе. 

Зроблена гэта было на 28-м годзе кіравання Аляксандра Лукашэнкі, каб адцягнуць увагу ад эканамічных правалаў і народнага пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. У год «народнага адзінства» адбыліся дзясяткі тысяч палітычна матываваных затрыманняў, рэпрэсіі набылі масавы характар.

Чытайце таксама:

Аўтар 21 тысячы артыкулаў у Вікіпедыі судзіўся з БРСМ-актывісткай. Што з імі пасля гэтага стала

«Страшылі непрыемнасцямі, калі звольніцца». Што яшчэ вядома пра суіцыд кіраўніцы раённай суполкі БРСМ

Нагаворы і стукацтва, паказная лаяльнасць, кватэрнікі і міжсабойчыкі. Апублікаваны вынікі апытанкі дзеячаў культуры ўнутры Беларусі

Клас
1
Панылы сорам
57
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
15

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?