Фота: Onliner.by

Фота: Onliner.by

У Вільні эвакуявалі беларускую гімназію імя Францішка Скарыны. Як пазней стала вядома, гэта была трэніровачная трывога, піша Радыё Свабода.

«Дзяцей вывелі і распусцілі па дамах. Маё дзіця ўжо дома. Але ніякіх дэталяў не ведаюць. Адно, што нібыта настаўнікі сказалі нікому нічога не казаць», — расказвае адзін з бацькоў.

Спачатку меркавалася, што ў школу паступіла паведамленне аб замініраванні. Але выявілася, што гэта была трэніровачная трывога, але з умовай не казаць пра гэта дзецям, паколькі школа беларуская і рызыкі могуць быць рэальныя, таму такі высокі ўзровень.

Гімназія імя Францішка Скарыны ў Вільні — гэта адзіная беларускамоўная школа ў Літве. Пры гэтым бацькі беларускіх школьнікаў часта скардзяцца, што трапіць у яе цяпер праз перапоўненасць вельмі цяжка.

Чытайце таксама:

У суботу ў Вільні пройдзе IV фестываль беларускай песні «Старая Беларусь»

У Вільні адкрылася першая ў Еўропе крама, дзе можна бясплатна ўзяць прадукты

У дзіцячых садах Вільні адмаўляюцца ад абавязковай ціхай гадзіны для ўсіх дзяцей. Чым гэта тлумачаць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0