На думку Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, прызначэнне такога спецыяліста дазволіць дамагчыся:

  • прыцягнення да адказнасці асоб, якія ўдзельнічаюць у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, праз прымяненне кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку дыскваліфікацыі ад прадстаўлення рэжыму на міжнародных спартыўных мерапрыемствах;

  • аднаўлення ў парушаных правах беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку рэжыму і яго спартыўных структур, у тым ліку праз удзел такіх беларусаў у міжнародных спаборніцтвах;

  • пашырэння міжнароднага санкцыйнага парадку дня эфектыўнымі санкцыямі ў сферы спорту.

Залеўскі раней працаваў намеснікам старшыні праўлення БНБ-Банка, гендырэктарам БАТЭ, адкуль звольніўся ў 2020 годзе на знак пратэсту. 

Чытайце таксама:

«Гэтыя людзі для мяне не існуюць». Экс-гендырэктар БАТЭ — пра жыццё пасля таго, як выкінуў у знак пратэсту міліцэйскую форму

Беларусы заснавалі ў Польшчы НДА. Хочуць аб’ядноўваць людзей праз спорт

Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі заклікаў спартсменаў спыніць трэніроўкі і спаборніцтвы, пакуль не спыніцца вайна

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0