Скрыншот з відэа
Як паведамляе арганізатар конкурсу, ідэя зладзіць такі чэмпіянат узнікла праз распаўсюджаны міф, што чарнагорцы лянівыя. Чаму б не пацвердзіць яго!
Правілы спаборніцтваў досыць простыя: удзельнікам дазволена толькі есці, піць, чытаць кнігу ці карыстацца тэлефонам, а таксама адлучацца ў туалет раз на восем гадзін. Стаянне або сядзенне лічыцца парушэннем.
На дадзены момант засталося 7 удзельнікаў, якія «лянуюцца» ўжо амаль 20 дзён запар, ніхто не хоча саступаць. Папярэдні рэкорд, дарэчы, складаў 117 гадзін.
Чытайце таксама:
Блогер Блішч: «Найвялікшая дурасць, якую прыдумалі міленіялы, — выгаранне». Яму адказалі
Навукоўцы не могуць прыйсці да згоды адносна таго, што выклікае атлусценне