Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

«Пасольствы і консульствы будуць па-ранейшаму займацца пытаннямі грамадзянства, консульскага ўліку, рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, афармленнем пастаяннага пражывання па-за межамі Беларусі. Дыпламатычныя місіі будуць і далей выдаваць пасведчанні на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, завяраць тастаменты, згоды, адмовы, вернасць копій і сапраўднасць подпісу на дакументах», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Разам з тым беларускія замежныя ўстановы больш не ўпаўнаважаныя займацца пытаннямі выдачы/абмену/прадаўжэння ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт. Названыя дзеянні можна ажыццявіць на тэрыторыі Беларусі.

Што рабіць у такім выпадку?

МЗС рэкамендуе, каб грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне па-за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца ў замежных установах на пастаянным консульскім уліку, звярталіся па пытаннях абмену пашпартоў у галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь (па месцы апошняга жыхарства бацькоў — для асоб, якія не пражывалі ў Беларусі).

Грамадзяне, зарэгістраваныя ў Беларусі, змогуць атрымаць/ абмяняць/прадоўжыць пашпарт па звычайнай для ўсіх грамадзян Беларусі працэдуры ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Апастыль таксама будзе прастаўляцца ў адным з кампетэнтных органаў у Беларусі (МЗС, Мінадукацыі, Мінюсце і галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў — у залежнасці ад тыпу дакумента).

Падача дакументаў для прастаўлення апастыля магчымая толькі асабіста ўладальнікам дакумента альбо іншай асобай пры прад'яўленні даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.

Асабістая падача дакументаў у зацікаўлены орган таксама прадугледжана і па шэрагу іншых адміністрацыйных працэдур, пералічаных у адпаведным дадатку да ўказа (для атрымання даведак ЗАГС, паўторных пасведчання аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (акрамя смерці) і інш.).

Таксама прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства падкрэслівае, што звароты, пададзеныя грамадзянамі да ўступлення ў сілу ўказа разглядаюцца ў парадку, які дзейнічаў да яго ўступлення ў сілу.

Чытайце таксама:

Беларусы больш не змогуць замяняць пашпарты ў консульствах, а даверанасці, аформленыя за мяжой, перастануць прызнавацца — новы ўказ

Без дзейнага пашпарта знаходжанне беларусаў за мяжой стане незаконным. Вось што можна зрабіць з гэтым тым, хто жыве ў Польшчы ці Літве

Апублікавалі ўказ Лукашэнкі аб замене пашпартоў за мяжой. Ён пачне дзейнічаць сёння ноччу

«Мы працуем, каб беларусы не засталіся без пашпартоў» — Ціханоўская

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7