Віталь Шавураў. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Віталь Шавураў. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Затрыманага клічуць Віталь Шавураў. Яму 50 гадоў, ён родам з горада Масты Гродзенскай вобласці. З 2011 па 2015 год мужчына меў ІП і займаўся электрамантажнымі работамі. Апошнія гады працуе ў таксі.

Фармальнай падставай затрымання мужчыны стала тое, што ён некалі адмовіўся везці міліцыянта. Праўда, невядома, ці ў палітыцы была справа і калі гэта адбылося — аніякіх доказаў гэтаму губазікаўцы ў сваім відэа не прыводзяць.

Пасля затрымання губазікаўцы быццам бы адшукалі ў ягоным тэлефоне фота з пратэстаў, у якіх ён удзельнічаў у 2020-м. Таксама мужчына кажа ў відэа, што вывозіў дэманстрантаў на ўласным аўто, каб выратаваць іх ад затрымання сілавікамі.

Паведамляецца, што за гэта — хоць згодна з законам у гэтым няма ніякага саставу злачынства — на мужчыну завялі дзве крымінальныя справы, і цяпер ён за кратамі.

Чытайце таксама:

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
104