Учора Памежны камітэт заявіў, што польскі верталёт Мі-24 парушыў мяжу і нібыта заляцеў на 1200 м углыб Беларусі. Далей у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, а пазней прэс-сакратар аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы Яцэк Гарышэўскі назваў абвінавачванні ДПК «хлуслівымі» і заявіў, што гэта «правакацыя».

«Адназначна магу абвергнуць. Інфармацыя, якую публікуе беларускі бок, з'яўляецца правакацыяй і хлуслівымі абвінавачваннямі. З усіх рапартаў і запісаў радыёлакацыйных сістэм можна сцвярджаць, што з нашага боку мяжа не перасякалася», — заявіў ён.

«Беларускі Гаюн» праверыў інфармацыю. Вось што вядома:

Відэа ДПК сапраўды маглі зняць на мяжы Беларусі і Польшчы 1 верасня каля 16:00. Здымалася яно з беларускага боку з гіракоптара (аўтажыра) (EW-386BS), што ў гэты час патруляваў мяжу.

Імаверна, верталёт заўважылі наогул выпадкова, проста аўтажыр патруляваў паўднёвую, а не паўночную частку мяжы пад Гродна.

На відэа немагчыма дакладна вызначыць мадэль верталёта, не кажучы ўжо пра яго прыналежнасць.

Так, у Польшчы сапраўды ёсць рэшткі савецкіх верталётаў Мі-24 і хоць большасць ужо перададзена Украіне, мінімум адзін у жніўні быў перакінуты ў Беласток для ўзмацнення польскай мяжы. Аднак Мі-24 ёсць і ў беларусаў.

Паводле «Беларускага Гаюна», ніякіх перахопнікаў ці чагосьці такога ў паветра не ўздымалі. А гэта павінна было быць зроблена пры незаконным перасячэнні мяжы баявым верталётам. Што ж тычыцца ўчорашняй авіяактыўнасці, то яна была звязаная толькі з вучэннямі АДКБ і скончылася да 14:00.

Усяго цяпер можна вылучыць 2 версіі таго, што адбылося:

1. Польскі верталёт, хутчэй за ўсё, Мі-24 сапраўды заляцеў на тэрыторыю РБ.

2. З -за немагчымасці зразумець па фота і відэа мадэль верталёта, і яго прыналежнасць, не выключана, што мяжу перасёк не польскі, а беларускі верталёт, — на карысць гэтай версіі кажуць заявы Польшчы і адсутнасць узлёту перахопнікаў ВПС РБ.

Чытайце таксама:

МЗС запатрабавала ад Польшчы тлумачэнняў адносна верталёта, які нібыта заляцеў у паветраную прастору Беларусі

У Польшчы прааналізуюць інцыдэнт з парушэннем верталётам беларускай паветранай прасторы — польскае МЗС

«Правакацыя і хлуслівыя абвінавачанні». У польскім войску адмаўляюць, што іх верталёты заляталі на беларускую тэрыторыю

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3