Пляж у Дамінікане. Фота: Wikimedia Commons

Пляж у Дамінікане. Фота: Wikimedia Commons

Бакі абмеркавалі канкрэтныя крокі наконт пашырэння і паглыблення беларуска-дамініканскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, у тым ліку па лініі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Яшчэ адна тэма — максімальнае выкарыстанне патэнцыялу ўзаемадзеяння ў галіне турызму, адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, гаворыцца ў паведамленні.

Алейнік і Даненберг Кастэльянас абмеркавалі падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб адмене віз.

Дамініканская Рэспубліка (Дамінікана) — адна з найбуйнейшых дзяржаў у Карыбскім моры, знаходзіцца на востраве Гаіці і займае 64 працэнты яе тэрыторыі. Менавіта востраў Гаіці адкрыў першым з буйных астравоў у 1492 годзе Хрыстафор Калумб. Насельніцтва дзяржавы краіны — 10,5 млн чалавек, дзяржаўная мова, натуральна, іспанская.

Адна з крыніц даходаў менавіта турызм. Пытанне толькі ў тым, як туды дабрацца з Беларусі пры закрытым небе над Еўропай.

Чытайце таксама:

Беларусы нечакана аказаліся ў лідарах па працэнтах ухваленых шэнгенскіх віз

«Палякі не хочуць працаваць». 34 гадзіны ў чарзе на мяжы прастаяў жыхар Баранавічаў

Беларуска расказала, як прарывалася з Мексікі ў ЗША і сядзела ў амерыканскай турме

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0