Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Берднікаў працуе будаўніком у маскоўскай кампаніі. А яго затрыманне адбылося пасля таго, як ягоны сусед Д. (праваабаронцы называюць яго імя і прозвішча) данёс у міліцыю, што на назе ў Берднікава ёсць татуіроўка ў выглядзе герба «Пагоня».

Пры затрыманні Берднікава было ўстаноўлена, што ў яго сапраўды на лытцы правай нагі ёсць татуіроўка з выявай «Пагоні».

Суд палічыў, што мужчына парушыў Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», бо «ён у грамадскім месцы, у прысутнасці грамадзян дэманстраваў татуіроўку ў выглядзе герба «Пагоня», чым без дазволу ўладаў выказваў свае грамадска-палітычныя погляды», пішуць праваабаронцы.

Пры разглядзе справы ў судзе таксама было ўстаноўлена, што Берднікаў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» на сваёй старонцы 10 снежня 2020 года размясціў і захоўваў інфармацыю, якая змяшчае лагатып «TUT.BY», які ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Гэтыя два факты далі падставы сцвярджаць суддзі Бясецкаму, што ў дзеяннях Берднікава ўтрымліваецца склад адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных ч. 1 арт. 24.23 і ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ. Суд вырашыў пакараць мужчыну арыштам: за пікетаванне — на 15 сутак, а за распаўсюд «экстрэмізму» — на 10 сутак.

У выніковай пастанове, шляхам складання, суд прызначыў Берднікаву спагнанне ў выглядзе арышту тэрмінам на 25 сутак.

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
43