Фота: БелТА

Фота: БелТА

Арганізацыі ЖКГ у будучыні маюць намер выдаць відэарэгістратары тым супрацоўнікам, якія працуюць непасрэдна з насельніцтвам, паведаміў журналістам намеснік гендырэктара ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Андрэй Новік, піша «Спутнік».

Прадстаўнік ЖКГ звярнуў увагу, што такое абсталяванне выкарыстоўваюць супрацоўнікі УП «Мінгаз», і гэта апраўдана.

«Думаю, што гэта наша найбліжэйшая будучыня… Гэтыя элементы патрэбныя для работнікаў, якія кантактуюць з людзьмі», — сказаў Андрэй Новік.

На яго думку, відэарэгістратары неабходныя, каб не дапусціць спрэчных сітуацый, а на тэхніцы для кантролю перамяшчэння трэба выкарыстоўваць GPS-датчыкі.

Раней такое абсталяванне ў Мінску пачалі ставіць на смеццявозы. Было і пробнае выкарыстанне відэарэгістратараў і датчыкаў супрацоўнікамі. Аднак пакуль гэта не маштабавана. Па словах прадстаўніка ЖКГ, вывучаецца атрыманы досвед.

Каля пяці гадоў таму ў Беларусі было вырашана выдаць відэарэгістратары міліцыі.

Таксама іх выкарыстоўваюць супрацоўнікі Беларускай чыгункі, кантралёры ў грамадскім транспарце. Сістэмы відэазапісу ўстаноўленыя ў некаторых мінскіх аўтобусах і ў цягніках метро.

Чытайце таксама:

Жанчына выехала з кватэры, разлічылася, скасавала дамову, але праз дзесяць гадоў з яе спагналі 4700 рублёў за «камуналку»

Мінчанам налічылі 11 тысяч за рамонт пад'езда — жыхары ў шоку

Рост тарыфаў у ЖКГ адвязалі ад даляра і прывязалі да базавай велічыні

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0