У прадмове гаворыцца пра тое, што пасля смерці кардынала ў 2011 годзе ў Пінску ў ягоных рэчах была знойдзена папка з машынапіснымі старонкамі, на якой было пазначана, што яе неабходна аддаць у рукі тагачаснага канцлера Курыі Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы ксяндза Станіслава Паўліны.

Той для падрыхтоўкі кнігі да друку перадаў папку каталіцкаму выдавецтву Pro Christo ў Мінску. А адтуль матэрыялы паступілі для рэдактарскай работы прафесарцы Эльжбеце Смулковай — былой кіраўніцы аддзела беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, экс-амбасадару Польшчы ў Беларусі.

У выніку кніга выйшла ў польскім выдавецтве Apostolicum і даступная да куплі анлайн. Кніга — на польскай мове, на якой і пісаў свае ўспаміны аўтар: ён быў выхадцам з польскай сям'і, выхаваны ў патрыятычным польскім духу.

Пра планы перакласці кнігу на беларускую мову і выдаць яе ў Беларусі пакуль не паведамляецца. Таму для вернікаў і іншых зацікаўленых кнігай у Беларусі пакуль ёсць толькі такі варыянт: набыць кнігу праз інтэрнэт (кошт — 45 злотых, або каля 35 беларускіх рублёў) з пазначэннем для высылкі адраса ў Польшчы і папрасіць сваіх знаёмых пераслаць ці прывезці яе ў Беларусь.

Успаміны кардынала разбітыя на часткі па перыядах. Значны аб'ём тэксту прысвечаны часу, праведзенаму пад арыштам і ў нечалавечых умовах сталінскіх лагераў.

«Калі я сядзеў на Валадарцы…» — з такіх слоў пачынаецца адзін з эпізодаў успамінаў святара. Так і цяпер называюць турму (СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага) у Мінску, праз якую, на жаль, і ў наш час праходзяць многія вернікі.

А назву кнізе даў іншы эпізод з успамінаў кардынала Свёнтка пра ягоны арышт — гэтым разам у «Амерыканцы», таксама добра вядомай сёння:

«Аднойчы нам прынеслі даволі гарачыя крупы ў металічных місках. Калі я паклаў у гэтую кашу драўляную лыжку, неўзабаве пачулася ціхае, але цалкам выразнае для вуха нейкае шыпенне, якое стварыла быццам бы поўныя шкадавання, смутку і меланхоліі мелодыі.

Мы ўдваіх з цікавасцю слухалі гэтыя арыгінальныя гукі. І тут у маёй галаве раптам узнікла думка, якой я падзяліўся з прафесарам: «Вось гатовая назва для нашых успамінаў — мелодыі драўлянай лыжкі».

Верны незабыўнаму адчуванню гэтых, я б сказаў, пяшчотных, сумных і тужлівых гукаў драўлянай лыжкі ў місцы з кашай у савецкай «Амерыканцы» ў Мінску, калі я праз шмат-шмат гадоў прыступіў да ўвекавечання сваіх успамінаў, я не мог назваць іх інакш, як проста «Мелодыі драўлянай лыжкі».

Я выкарыстаў гэтую назву для ўсіх фрагментарных успамінаў за ўсё маё жыццё. Лічу, што не толькі мае турэмныя і лагерныя перажыванні, але і ўсе іншыя перажыванні ад дзіцячых гадоў да нашых дзён насілі і нясуць абертоны мелодыі не вытанчанай, залатой, срэбнай ці хаця б металічнай, а менавіта простай драўлянай лыжкі».

Чытайце таксама:

Тадэвуш Кандрусевіч пра кардынала Свёнтка: Гэта быў адзіны чалавек на Піншчыне, хто прыносіў Бога ў сэрцы

У кнізе ўспамінаў пра кардынала Свёнтка такая розная стылістыка беларусаў і замежнікаў

«Мяне заўсёды ратавала вера…» Выйшла кніга ўспамінаў пра кардынала Свёнтка

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2