Вучэнні «Захад-2021». Фота: Мінабароны Беларусі

Вучэнні «Захад-2021». Фота: Мінабароны Беларусі

З 2010 года Расія ў рамках чатырохгадовага цыкла праводзіць вучэнні ў розных рэгіёнах краіны. Апошнія вучэнні адбыліся ў 2021 годзе. Так як расійскае вайсковае камандаванне лічыць прыярытэтам супрацьстаянне пагрозе з боку НАТА, то наступныя вучэнні павінны былі прайсці ўжо ў 2023 годзе.

Вучэнні «Захад-2021» сталі найбуйнейшымі з савецкіх часоў, адзначаецца ў штодзённай зводцы Мінабароны Вялікабрытаніі.

Як паведамляюць аўтары зводкі, нездавальняючыя вынікі расійскіх вайскоўцаў ва Украіне паказалі, што стратэгічныя вучэнні маюць абмежаваную навучальную каштоўнасць і ў асноўным носяць паказны характар. Магчыма, Расія скасавала вучэнні «Захад-2023» праз недастатковую колькасць войскаў і тэхнікі, даступных для ўдзелу ў вучэннях.

У якасці яшчэ адной прычыны магчымай адмены вучэнняў Брытанская вайсковая выведка называе крытыку ўнутры Расіі праз правядзенне такога кшталту вучэнняў у ваенны час.

Расійска-беларускія вучэнні «Саюзная рашучасць» у 2022 годзе закончыліся расійскім уварваннем ва Украіну з тэрыторыі Беларусі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1