Разьбяры ўвасобілі ў дрэве абліччы Жана Эмануэля Жылібера, Стэфана Баторыя, Элізы Ажэшкі, Вітаўта, Давіда Гарадзенскага, Боны Сфорцы, Антонія Тызенгаўза. Размясціліся іх творы ў самым сэрцы агратурыстычнага комплексу — каля «Замка Зеваны».

Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця пленэру намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» па ідэалагічнай рабоце і бяспецы Сяргей Ланкевіч ад імя генеральнага дырэктара прадпрыемства Алега Іванова падзякаваў рамеснікам за вялікую праведзеную працу.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што створаныя майстрамі скульптуры прыйдуцца да душы гасцям агратурыстычнага комплексу і на іх фоне будзе зроблены яшчэ не адзін дзясятак фота.

Кіраўнік пленэра Валянцін Багдзевіч, у сваю чаргу, сказаў:

«Сёлета сумесна з кіраўніцтвам мясакамбіната мы вырашылі прысвяціць пленэр знакавым у гісторыі нашага горада асобам. Мы павінны памятаць і беражліва захоўваць гісторыю нашага краю. Кожны майстар сам вырашаў, якую гістарычную персону ён хоча выразаць.

Народны майстар Беларусі Анатоль Туркоў, напрыклад, захацеў зрабіць скульптуру Элізы Ажэшкі. Улічваючы, што існуюць яе фатаграфіі, перад ім была пастаўлена вельмі складаная задача — зрабіць так, каб постаць пазнавалі.

Пісьменніцу нашы гараджане любілі і паважалі. Калі яна цяжка хварэла, людзі ў яе дома засцілалі салому, каб не турбаваць шумам колаў па дарозе любімую пісьменніцу. Гэта сведчыць аб павазе нашых гараджан да яе.

Я выразаў князя Вітаўта, які ў свой час 12 гадоў кіраваў Гроднам. У мяне было ўжо больш прасторы для ўяўлення».

Разьбяр з Гомеля Валерый Казлоўскі стварыў скульптуру Боны Сфорцы.

Перш чым прыступіць да разьбы, па ягоных словах, ён падрабязна вывучыў біяграфію Боны. Разьбяр выявіў яе маладой і прыгожай, а натхненнем паслужыла скульптура Юноны — старажытнарымскай багіні, якая лічылася абаронцай і асаблівым дарадцам дзяржавы.

Як адзначыла кіраўніцтва Гродзенскага мясакамбіната, традыцыя пленэраў разьбяроў па дрэве ў Каробчыцах, безумоўна, будзе працягнутая. А скульптуры, зробленыя сёлета, будуць стаяць на пляцоўцы каля рэстарана.

Чытайце таксама:

Ці ў Беларусі знаходзяцца гэтыя славутасці? ТЭСТ

Гродзенскі фатограф стварыў каляндар з гістарычнымі асобамі горада, а потым пачаў пісаць пра іх п’есы

«Нават калі выдаткі не вернуцца, я ўсё адно буду шчаслівы». Фермер з Драгічынскага раёна аднаўляе будынак, які памятае Ажэшку

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3