Касцёл Святога Роха — неагатычная прыгажосць, якая хаваецца побач з праспектам Незалежнасці як напамін пра Мінск амаль двухсотгадовай даўніны.

Касцёл названы імем французскага святога, абаронцы людзей і жывёл ад чумы, і да 1930-х тут захоўвалася цудатворная драўляная скульптура, якая, паводле паданняў, уратавала горад ад эпідэміі пры канцы XVIII стагоддзя.

З 2018 года ў касцёле спачывае прах Марыі Магдалены Радзівіл — вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, якая на пачатку мінулага стагоддзя фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца».

Набыць паштоўку можна на сайце, цана — 17,50 руб.

Чытайце таксама:

Вам прапануюць прыняць удзел у даследаванні культурнага менеджменту Беларусі

«Гэта прыводзіць да выгарання і апатыі». Псіхолаг — пра тое, чаму мы пракрастынуем і як гэта звязана з трывогай

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1