Контрнаступ контрнаступление counteroffensive

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

Алег Жданаў у сваім відэастрыме адзначыў, што на Мелітопальскім напрамку фронту цяпер склалася някепская сітуацыя. Украінскія падраздзяленні не толькі вызвалілі Рабоціна, але пайшлі на поўдзень і на ўсход ад гэтага населенага пункта.

«У нас у біноклях ужо Новапракопаўка». Эксперт адзначае, што ўкраінскія войскі пачалі прасоўванне ў кірунку Вербавога. «А гэта сітуацыя ўжо гаворыць аб тым, што пройдзена першая лінія абароны. Мы цяпер знаходзімся паміж першай і другой лініямі. Далей гэта ўжо прасоўванне да другой лініі абароны».

Жданаў заўважае, што ў расійскага боку, хутчэй за ўсё, няма рэзерваў. Ён тлумачыць, што пасля ўтрымання першай лініі абароны рэзка скарацілася колькасць войскаў у распараджэнні расійскіх генералаў. На гэтым участку сітуацыя блізкая да нервовай. Гэта можна вызначыць па тым, што расійскае камандаванне пачынае кідаць войскі ўздоўж лініі фронту».

Навапракопаўка Новопрокоповка Novoprokopyvka

Крыніца: apostrophe.ua

Жданаў удакладняе, што прарыў галоўнай лініі абароны адбыўся ў раёне Такмака. Нягледзячы на тое, што пад пагрозай прарыву знаходзіцца Васільеўскі ўчастак гэтай жа лініі фронту, адтуль расійскае камандаванне здымае войскі і перацягвае іх у раён Новапракопаўкі для таго, каб паспрабаваць спыніць прасоўванне ўкраінскіх войскаў.

Эксперт заўважае, што такія дзеянні сведчаць хутчэй пра тое, што ў расійскага боку няма рэзерву, чым пра адсутнасць часу, каб гэты рэзерв аднекуль падцягнуць:

«Наступ не развіваўся імгненна. Два месяцы біліся за Рабоціна. Яны добра разумелі сітуацыю, да чаго ўсё ідзе. І маглі спакойна падцягнуць сюды рэзервы. Але яны гэтага не зрабілі. Значыць, рэзерваў няма».

Па словах Жданава, на Мелітопальскім напрамку пазначаецца некалькі ўчасткаў, дзе можа быць прарваная абарона расійскіх войскаў.

Чытайце яшчэ:

Над Рабоцінам залунаў украінскі сцяг з подпісам Залужнага

Удар па расійскім ЗРК С-400 у Крыме быў нанесены пры дапамозе новай украінскай ракеты — Данілаў

У сеціве з'явіліся фатаграфіі расійскага верталёта, які прызямліўся на ўкраінскай авіябазе

Залужны заявіў амерыканцам, што УСУ на парозе прарыву — The Wall Street Journal

Клас
42
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?