Паводле гэтага паведамлення, ужо пару месяцаў каля фабрыкі «Салодкая краіна» пад вёскай Хімы Аршанскага раёна бегаюць два нічыйныя бараны.

Мясцовыя жыхары ўжо звярталіся на спецаўтабазу, каб адправіць гэтых жывёл на часовую ператрымку, але бараны маладыя ды хуткія і не даюцца ў рукі. Увогуле яны не ручныя, уцякаюць ад людзей, таму злавіць іх — няпростая задача.

«Вядома, бараны не з лесу выйшлі. У іх быў гаспадар, але яны ад яго збеглі і нават ён ужо махнуў на іх рукой», — канстатуе выданне.

Пакуль што жывёлам добра жывецца і на прыродзе, а вось з надыходам халадоў здабываць сабе ежу стане складаней.

Чытайце таксама:

«Атрымліваецца выгадна, плюс абсалютна экалагічны прадукт». Як сям'я з Бабруйска робіць бізнэс на баранах

Сужэнцы сышлі з менеджарскіх пасад, з’ехалі на Шчучыншчыну, сталі там чабанамі і гаспадарамі аграсядзібы

«Можна і агарод узараць, і верхам на ім праехацца». За што цэняць беларускую пароду коней?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0