Будучы пісьменнік нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў горадзе Давыд-Гарадок у сям'і шаўца. Пасля школы Марчук працаваў у мясцовым клубе, а пасля — у Столінскім раённым клубе. Акрамя таго, ён займаў пасады кіраўніка драматычнага гуртка.

Марчук завочна скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «тэатразнаўства». З 1969 года ён працаваў асістэнтам рэжысёра на кінастудыі «Беларусьфільм», а з 1980-га стаў рэжысёрам «Беларусьфільма».

Георгій Марчук — аўтар васьмі раманаў («Крык на хутары», «Вочы i сон» і іншых), 50 п'ес, а таксама кнігі казак для дзяцей. Яго творы перакладаліся на рускую, літоўскую, англійскую, украінскую, а таксама польскую, казахскую і македонскую мовы.

За мастацкі фільм «Кветкі правінцыі», зняты па сцэнарыі Марчука, ён атрымаў званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Акрамя таго, Марчук з'яўляецца аўтарам сцэнара і да некаторых іншых фільмаў — «Ліст Феліні», «Яблык Месяца». Таксама ён быў адным з суаўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага».

Чытайце таксама:

Памёр бізнэсовец і мецэнат Сяргей Зылькоў. Ён падтрымліваў беларускія ініцыятывы

Памёр Віктар Карамазаў

Памёр святар Веслаў Дамброўскі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
28
Абуральна
3