Сутнасць акцый Уладзіслава Бохана — ён дасылае на электронныя адрасы школ ад імя розных дзяржаўных органаў патрабаванне ў нейкі тэрмін правесці ў сваёй установе тую ці іншую ідэалагічную акцыю, якая нібыта праводзіцца ва ўсёй краіне ці асобным рэгіёне, а ў якасці пацвярджэння выканання загаду даслаць на гэты адрас адпаведныя фота.

Настаўнікі не заўсёды робяць гэта ахвотна і на першае патрабаванне, часта яны ўключаюць тактыку сабатажу, адцягваючы выкананне загаду да апошняга, спадзеючыся, што самі «ініцыятары» паставяцца да гэтага фармальна. Але строгае нагадванне незадоўга да заканчэння тэрміну з пагрозай у выпадку невыканання пісаць тлумачальную звычайна робіць сваю справу, і прынамсі частка школ патрабаванні «лялькавода» выконваюць.

Гэтым разам асновай для розыгрышу былі абраныя матывы сатырычнай кнігі сучаснага расійскага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна «Дзень апрычніка», якая, як гэта ні дзіўна, дагэтуль уваходзіць у спіс літаратуры, рэкамендаванай у расійскіх школах для дадатковага чытання. 

Акцыя Бохана і гэтым разам мела поспех: ён атрымаў, хоць і пасля дадатковага нагадвання, фоты з некалькіх школ.

 

А некаторых педагогаў упершыню ў практыцы пранкера ўдалося раскруціць на тлумачальныя запіскі, чаму заданне было не выканана. Пры гэтым выявілася, што сам пранкер памыліўся, паставіўшы памылковую дату рэгістрацыі, якая ўжо мінула. Аднак многія на гэта ўвагі не звярнулі.

«Мяне неаднаразова пыталіся: ці шкада мне тых «настаўнікаў», якія становяцца аб'ектамі маіх эксперыментаў па пошуку дна гэтага абсурду. Не. Паглядзіце самі! Вам шкада?

Я не кажу пра тое, што гэтыя людзі будуць распальваць вайну ў юных розумах на ўроках, а пасля будуць разносіць позвы былым вучням. І не ў метафары, што менавіта ў гэтым рэгіёне яны лёгка змянілі «радзіму» і будуць апяваць паход «новай» на іх «старую», — каментуе Уладзіслаў Бохан гэтую сваю акцыю.

Чытайце таксама:

Беларус даслаў у расійскія школы загад правесці малебен. Яго правялі, але давялося сурова нагадваць

Беларускі мастак з уласнай ініцыятывы зрабіў сябе Героем Расіі. І прымусіў правесці акцыі ўшанавання ў расійскіх школах

Правінцыйная школа зноў павялася на развод пранкера

Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
34
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2