Кладбище в селе Николаевка Самарской области Cemetery in the village of Nikolaevka, Samara Region Могілкі ў сяле Нікалаеўка Самарскай вобласці

Могілкі вагнераўцаў у сяле Мікалаеўка пад Самарай. Фота: 63.ru

На відэа мужчына ў майцы з эмблемай ПВК «Вагнер» дэманструе, што ў сяле Мікалаеўка Волжскага раёна Самарскай вобласці на могілках прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» замест былых магіл — забетанаваны ўчастак. Крыжы і вянкі з магіл складзеныя па-за межамі могілак, працуе тэхніка.

Як высветлілася, улады плануюць перарабіць могілкі, дзе былі пахаваныя «музыканты», у больш сціплы мемарыял. Тэрыторыя стане роўнай, залітай у бетон. На месцы кожнай магілы павінна з'явіцца чорная піраміда.

Кладбище в селе Николаевка Самарской области Cemetery in the village of Nikolaevka, Samara Region Могілкі ў сяле Нікалаеўка Самарскай вобласці

Праект мемарыялу на месцы могілак вагнераўца. Фота: 63.ru

Могілкі з'явіліся некалькі месяцаў таму. У сакавіку 2023 года там налічвалася каля 20 радоў магіл. Пазней побач быў пастаўлены манумент, на адкрыццё якога прыязджаў сам заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын.

Кладбище в селе Николаевка Самарской области Cemetery in the village of Nikolaevka, Samara Region Могілкі ў сяле Нікалаеўка Самарскай вобласці

Манумент на могілках вагнераўцаў у сяле Нікалаеўка пад Самарай. Фота: 63.ru

Такія могілкі з'явіліся ў кожным рэгіёне Расійскай Федэрацыі. Паводле інфармацыі ПВК «Вагнер», у баях ва Украіне загінулі 23 тысяч байцоў кампаніі. Яшчэ дзясяткі тысяч былі параненыя. У адрозненне ад вагнераўцаў, Мінабароны Расіі не агучвае лічбаў страт.

Чытайце яшчэ:

Лагер вагнераўцаў пад Асіповічамі дэмантуюць

«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына

Пад Луганскам выяўленыя новыя пахаванні: магчыма, гэта магілы байцоў групы «Вагнер». Ёсць адзін беларус

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
46
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5