Кадр з фільма «Сведка». Фота: kinopoisk.ru

Кадр з фільма «Сведка». Фота: kinopoisk.ru

Паводле даных Адзінай інфармацыйнай сістэмы, за чатыры дні пракату карціну паглядзела 19900 гледачоў. Фільм зарабіў за гэты час 7 млн ​​рублёў пры бюджэце 200 млн рублёў. Цяпер яго агульныя зборы складаюць крыху больш за 8 млн 200 тысяч рублёў. Карціну знялі на грошы Міністэрства культуры РФ. 

Украіна ў «Сведцы» вінаватая ва ўсім: у тэроры мірнага насельніцтва ў Бучы, у ракетным абстрэле вакзала ў Краматорску і разбурэнні радзільнага дома ў Марыупалі. Сам жа «сведка» — гэта бельгійскі скрыпач, які апынуўся ў Кіеве ў лютым 2022 года. 

Першапачаткова карціна называлася «Музыкант», але яе перайменавалі пасля мяцяжу Яўгена Прыгожына і ПВК «Вагнер», наймітаў якой часта называюць «музыкамі». Згодна з сюжэтам фільма, украінскія вайскоўцы гвалцяць спадарожніцу галоўнага героя, а яго самога прымушаюць іграць «гімн люфтвафэ». 

Пры гэтым французскі мультфільм «Лэдзі Баг і Суперкот: Абуджэнне сілы», які стартаваў разам са «Сведкам», сабраў у першы ўікэнд 152 млн рублёў, а агульныя яго зборы на сёння склалі 476 млн. Расійскі фільм «Чабурашка» сабраў у першыя выхадныя 4 млрд рублёў, а агулам на гэты момант — 6,78 млрд рублёў. 

Прапагандыст Армен Гаспаран тлумачыць такія вынікі «складанай сістэмай» расійскага кінапракату. Паводле яго, у кінатэатрах «аўтаматычна, прычым штучна», уразаюць аўдыторыю фільма, ставячы яго сеанс на позні вечар. 

Мяркуючы са статыстыкі, адзін сеанс «Сведкі» наведвае ў сярэднім усяго чатыры чалавекі.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць паказваць «Барбі»

«Катаванні, праз якія прайшлі людзі, нечаму служаць». Кшыштаф Занусі разважае пра беларускі 2020 год і мастацтва ў часы рэпрэсій

Ці сапраўды французскі лідар быў монстрам? У лістападзе на экранах — «Напалеон» Рыдлі Скота

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
52
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0