Андрэй Худык адзначыў, што ў краіне цяпер праводзіцца маніторынг па 13 напрамках: вада, паветра, зямля, азон, торф і іншыя. Паводле яго слоў, у Беларусі цяпер «самыя чыстыя водныя аб'екты», а паветра «з кожным годам становіцца чысцейшым».

Таксама Худык расказаў, што ў краіне цяпер вялікая біяразнастайнасць, а ў раслінным свеце назіраецца павелічэнне колькасці відаў пад асаблівай аховай.

«Мы ў бягучым годзе будзем ствараць новую Чырвоную кнігу Беларусі, 10-ы выпуск. Упэўнены, што некаторыя віды раслін і жывёл будуць выключаныя ў сувязі з ростам іх папуляцыі», — сказаў міністр.

Вядома, што даўно лабіруе такую меру цяперашні старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, колішні міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. 

«Мы хоць і не маем навуковага абгрунтавання, але добра знаёмыя з рэальнай сітуацыяй па відах жывёл. Наша пазіцыя па бураму мядзведзю вядомая, яна не памянялася. І маё глыбокае перакананне, што яго не выключаць з Чырвонай кнігі датуль, пакуль не здарыцца першая бяда», — сказаў Шуневіч зусім нядаўна.

Ён падкрэсліў, што колькасць мядзведзя ў Беларусі дасягнула небяспечных значэнняў і прыйшоў час «прыняць разумнае і ўзважанае рашэнне».

Бо, на ягоную думку, мядзведзь «звер небяспечны, разумны, падступны і чалавека ўспрымае як аб'ект ежы».

Таксама ён упэўнены, што трэба выключыць з Чырвонай кнігі рысь і барсука.

У той жа час Мінпрыроды дагэтуль, наколькі вядома, не падзяляла такой радыкальнай пазіцыі.

«Пакуль папуляцыя мядзведзяў не з'яўляецца ўстойлівай, і таму мы і кажам, што заўчасна выключаць гэты від з Чырвонай кнігі», — адзначалі там, падкрэсліваючы, што такая ж пазіцыя і ў дачыненні рысі і барсука.

У Мінпрыроды адзначалі, што ў пытанні аб выключэнні жывёл з Чырвонай кнігі трэба кіравацца прынцыпам: колькасць асобін у папуляцыі павінна быць устойлівай. «Пакуль звесткі навукоўцаў з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кажуць пра тое, што колькасць папуляцыі бурага мядзведзя ў краіне недастатковая для таго, каб яго выключылі з Чырвонай кнігі».

Першае выданне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў 1981 годзе, у яе было ўключана 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін. Потым было двухтомнае выданне, абноўленая Чырвоная кніга выйшла ў 1993 годзе. У 2006 годзе Чырвоная кніга ўключала ўжо 189 відаў жывёл і 274 віды раслін, 24 — лішайнікаў і 29 — грыбоў.

У тую рэдакцыю Чырвонай кнігі, якая дзейнічае цяпер, уключана 203 віды дзікіх жывёл, што складае крыху больш за 1 працэнт ад агульнай колькасці відаў дзікіх жывёл, якія жывуць у краіне.

Чытайце таксама:

Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікімі жывёламі — раяць спецыяліст і бывалы паляўнічы

Шуневіч: Трэба выключыць з Чырвонай кнігі зуброў, мядзведзяў і рысяў, а на буслоў пачаць паляваць

Беларусь выйшла з яшчэ адной міжнароднай канвенцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
10