Саўлі Ніінісцё падчас саміта НАТА ў Вільні. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Саўлі Ніінісцё падчас саміта НАТА ў Вільні. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Прэзідэнт Саўлі Ніінісцё ў гонар свайго юбілею запрашае ўсіх жыхароў Фінляндыі далучыцца да спартыўнай акцыі, паведамляе Канцылярыя прэзідэнта. Ніінісцё спаўняецца 75 гадоў у гэты чацвер.

У гонар гэтай даты ў нядзелю ў Хельсінкі адбудзецца спартыўнае мерапрыемства з удзелам прэзідэнта. Прагулка вакол заліва Тэеленлахці пачнецца а 15:00 ад будынка Pikku-Finlandia.

— Нават кароткая прагулка дорыць добры настрой і стымулюе мысленне. Я хачу, каб фіны далучыліся да гэтага спартыўнага выкліку і разам з тым пагутарылі адно з адным. Я сам маю намер абысці Тэеленлахці і паразмаўляць з мінакамі аб неабходнасці лепей разумець адно аднаго, — заявіў Ніінісцё ў прэс-рэлізе, апублікаваным канцылярыяй прэзідэнта.

Спартыўная акцыя прадоўжыцца ўсю восень. У ёй можна ўзяць удзел, выйшаўшы на прагулку або прабежку вакол Тэеленлахці ў сваім рытме і падзяліўшыся сваімі спартыўнымі поспехамі ў сацсетках пад хэштэгам #liikkumishaaste.

Зрэшты, гэта для нас у Беларусі, дзе перакрываюць некалькі кварталаў, здаецца незвычайнай прапанова Ніінісцё спакойна прагульвацца разам з людзьмі ў парку і размаўляць. У Фінляндыі гэта звычайная рэч, як і ўдзел былой прэм'ер-міністаркі як прыватнай асобы ў музычных фэстах.

Чытайце таксама:

Эфектныя сукенкі і скураная міні-спадніца. Як экс-прэм'ерка Фінляндыі тусіла на музфестывалі

Фінскі міністр зайграў «Чырвоную каліну» на віяланчэлі

У Фінляндыі з'явілася першая ў свеце выспа, на якой нельга выкарыстоўваць смартфоны

У Фінляндыі хочуць зарэгістраваць усіх катоў

Італьянцы збеглі з рэстарана ў Албаніі, не заплаціўшы. Прэм'ерка Італіі папрасіла пасла зрабіць гэта «за ідыётаў»

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0