На фота злева направа: Дзмітрый Цярэшчанка, Уладзіслаў і Іван Бразінскія. Фота: «Кіберпартызаны», старонка «Укантакце» Уладзіслава Бразінскага

На фота злева направа: Дзмітрый Цярэшчанка, Уладзіслаў і Іван Бразінскія. Фота: «Кіберпартызаны», старонка «Укантакце» Уладзіслава Бразінскага

Пра затрыманні стала вядома з відэа, выкладзенага сілавікамі.

Двое затрыманых супрацоўнікаў праектнага інстытута «Белгіпразем» — 42-гадовы вядучы інжынер Дзмітрый Цярэшчанка і 46-гадовы начальнік аддзела землеўпарадкавання №3 Іван Бразінскі. Абодва мужчыны працуюць ва інстытуце не менш за 20 гадоў. Іх вінавацяць у перасылцы інфармацыі з незалежных СМІ і «распальванні пратэсных настрояў на прадпрыемстве». А Івана яшчэ ў тым, што ў яго дома была беларуская нацыянальная сімволіка і ён рабіў з ёй фота.

Яшчэ адзін затрыманы — 22-гадовы сын Івана, Уладзіслаў Бразінскі. Хлопец у 11-м класе ўдзельнічаў у алімпіядзе па матэматыцы ад факультэта прыкладной матэматыкі БДУ.

Уладзіслава вінавацяць таксама ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні ў боты каналаў «Беларусь галаўнога мозга» і NEXTA.

Імаверна, супрацоўнікаў «Белгіпразема» арыштавалі падчас аблавы на прадпрыемстве з даглядам тэлефонаў. Таксама імаверна, што пасля арыштавалі Уладзіслава — у відэа сілавікоў прыводзіцца перапіска, дзе Іван з некім абмяркоўвае ўдзел сына ў пратэстах.

Чытайце таксама:

На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы

Адміністрацыя гомельскага завода рэкамендавала падначаленым падтрымаць затрыманне работніка за «экстрэмізм». Многія пагадзіліся

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
13