Фота: conte.by

Фота: conte.by

Office Life выявіў у расійскай судовай картатэцы два прынятыя да вытворчасці на мінулым тыдні пазовы. Але хутчэй за ўсё гэта толькі пачатак.

Звужэнне рынку ва Украіне, дзе доўгі час паспяхова працавала даччыная структура Валянціна і Дзмітрыя Байко «Контэ Украіна», прымушае іх актывізавацца на іншым найважнейшым напрамку збыту — у Расіі.

На ім беларускі бізнэс прадстаўлены пяццю дыстрыб'ютарскімі структурамі і адной фабрыкай «Тэкса». Па выніках мінулага года іх сукупная выручка перавысіла $75 млн. Продажы павялічыліся ва ўсіх збытавых структур, у тым ліку прыкладна на 25% — у галоўнага дыстрыб'ютара «Арст».

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1