Месца, у якім здарыўся надзвычайны выпадак

Месца, у якім здарыўся надзвычайны выпадак

Гэтае месца — тэхнічны вадаём, які застаўся пасля прамысловай здабычы крэйды. Ён не прызначаны для адпачынку і купання, бо тут непрадказальная глыбіня, стромкія берагі і высокая верагоднасць іх абвальвання.

Тым не менш, кожныя выхадныя на схілах кар'ера адпачываюць сотні людзей, а самыя смелыя з іх скачуць з абрыву проста ў ваду.

Але ў аднаго з хлопцаў, які задумаў зрабіць такі скачок, нешта пайшло не так.

«Ён не даляцеў да вады. Атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Стукнуўся спінай», — распавялі Newgrodno.by відавочцы.

«Вось з гэтай вышыні скокнуў хлопец. Увесь паламаўся. Вось вам і кар'ер», — каментуе дзяўчына, якая зняла наступствы на відэа.

На месца выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелага аператыўна даставілі ў бальніцу. Вядома, што ён зламаў нагу. Скардзіўся хлопец і на болі ў пазваночніку.

Чытайце таксама:

У Гомелі пажылая жанчына выпала з акна 9-га паверха

Непатушаная свечка пакінула пенсіянерку без лецішча

У Быхаве 14-гадовы школьнік жартам стрэліў у таварыша з пнеўматыкі

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
28
Абуральна
2