Чыгунка. Фота: сацсеткі

Чыгунка. Фота: сацсеткі

Суддзя Аксана Шкель прызначыла Уладзіміру адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Уладзіміра абвінавацілі ў пашкоджанні чыгункі недалёка ад польскай мяжы. Як сцвярджае следства, 19 красавіка 2023 года на ўчастку чыгункі Брэст — Высока-Літоўск мужчына пашкодзіў чыгуначныя шляхі і сістэму сігналізацыі.

Жыхар Высокага прызнаў віну і пакрыў суму нанесенай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1