Знішчальнік F16 Истребитель F16 Fighter Jet F16

Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons 

Як піша Reuters, Злучаныя Штаты пагадзіліся адправіць ва Украіну знішчальнікі з Даніі і Нідэрландаў, як толькі ўкраінскія пілоты скончаць навучанне.

Вашынгтон даў Даніі і Нідэрландам афіцыйныя гарантыі, што Злучаныя Штаты паскораць зацвярджэнне ўсіх неабходных запытаў трэціх бакоў на перадачу F-16 ва Украіну, каб Украіна атрымала F-16, як толькі пілоты пройдуць навучанне.

Чым адметныя самалёты F-16

Знішчальнікі F-16 — самыя распаўсюджаныя ў свеце. Усяго іх выпушчана чатыры з паловай тысячы. З іх на ўзбраенні ў дваццаці пяці краінах знаходзіцца 2300. Гэтыя самалёты складаюць 16% сусветнага парку баявых самалётаў.

Гэтая мадэль вызначаецца рэдкай універсальнасцю. Прызначаны ў асноўным для паветранага бою, самалёт таксама можа быць выкарыстаны ў якасці тактычнага бамбардзіроўшчыка, самалёта для наземных атак, для радыёэлектроннай барацьбы або для абароны паветранай прасторы.

Не з'яўляючыся панацэяй, ён эфектыўны ва ўсіх гэтых сферах. 

Пазіцыя ЗША памянялася

Джо Байдэн раней не раз заяўляў, што не збіраецца пастаўляць Украіне самалёты. Ён лічыў больш разумным працягваць пастаўкі наземных сістэм абароны. Гэтыя сістэмы да гэтага часу не даюць расійскай авіяцыі, нягледзячы на яе відавочную перавагу як у колькасным, так і ў тэхналагічным плане, пранікаць за лінію фронту.

Украінцы ад пачатку вайны аддавалі перавагу стратэгіі «забароны доступу да паветранай прасторы» замест «перавагі ў паветры».

Вялікабрытанія першай пачала даваць украінцам большыя магчымасці, абвясціўшы аб пастаўцы ракет Storm Shadow з максімальнай далёкасцю палёту 250 кіламетраў, пры ўмове, што ўкраінскае войска не будзе выкарыстоўваць іх на тэрыторыі Расіі. Па слядах Лондана пайшоў Парыж. І вось прыйшла чарга Вашынгтона.

Навошта Кіеву F-16

Ад наяўнасці F-16 залежаць магчымасці супрацьпаветранай абароны Украіны. Паколькі самалёты таксама выконваюць ролю лятучых зенітных батарэй. Знішчальнікі МіГ-29 і Су-27, якія складаюць аснову ўкраінскага авіяпарку, знаходзяцца на зыходзе свайго тэрміну службы. Дый іх колькасць непараўнальная з расійскай.

Аналітычны сайт Global Firepower пісаў, што на пачатку года ва ўкраінскім ваенна-паветраным флоце налічвалася ўсяго 187 баявых самалётаў, што ў дзесяць разоў менш, чым у расійскай арміі.

А прэс-сакратар украінскага ваенна-паветранага флоту Юрый Ігнат у інтэрвʼю «Бі-бі-сі» заяўляў: «Сёння мы не можам весці баі на роўных умовах з наяўнымі ў нас самалётамі. (…) Гэта састарэлае савецкае абсталяванне».

Па словах Ігната, самалёты F16 патрэбныя Украіне ў першую чаргу для таго, «каб абараніць нас ад расійскіх ракетных атак супраць нашых гарадоў і нашай крытычна важнай інфраструктуры» і «дазволіць нам наносіць удары па варожых наземных цэлях на часова акупаваных тэрыторыях».

Украінскія СМІ пісалі: для працягу эфектыўнага закрыцця неба перад варожай авіяцыяй неабходна мець пяць брыгад знішчальнікаў, то-бок крыху менш за дзвесце самалётаў. Вядома, Захад не зможа паставіць аж столькі бартоў адразу.

Дый навучанне ўкраінскіх пілотаў зойме менш за шэсць месяцаў. Праблема ўскладняецца яшчэ і тым, што неабходна таксама забяспечыць падрыхтоўку неабходнага складу для абслугоўвання і забеспячэння эфектыўнасці самалётаў: для аднаго самалёта неабходна мінімум дванаццаць чалавек. 

Усё гэта разам узятае змушае думаць, што пастаўка F-16 не адбудзецца хутка, а калі адбудзецца, не зменіць балансу сілаў радыкальна. Тым не менш, гэта яшчэ адзін крок у кірунку ўзмацнення патэнцыялу Украіны.

Чытайце таксама: У Паветраных сілах Украіны паказалі, што комплекс Patriot збіў два самалёты і тры верталёты ў дзень «самалётападу» ў Бранскай вобласці

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?