Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

У Адміністрацыі прэзідэнта ЗША абверглі інфармацыю аб тым, што вядуцца размовы аб магчымым прадастаўленні Украіне сяброўства ў НАТА ў выпадку адмовы ад часткі сваіх тэрыторый на карысць Расіі, заявіў каардынатар па стратэгічных камунікацыях Белага дома Джон Кірбі падчас брыфінгу, піша «Украінская праўда».

Адказваючы на пытанне журналіста пра дыскусіі аб абмене ўкраінскіх тэрыторый на сяброўства ў НАТА, Кірбі заявіў: «Нічога такога. Гэта не так».

Чыноўнік падкрэсліў, што пазіцыя ўладаў ЗША палягае ў тым, што ў перспектыве Украіна зможа стаць сябрам НАТА, што пацвердзіла кіраўніцтва краін-сяброў альянсу падчас апошняга саміту ў Вільні.

«На віленскім саміце Альянс падтрымаў ідэю, што шлях да сяброўства (Украіны ў НАТА) можа быць распрацаваны. Цяпер асноўная ўвага засяроджаная на дапамозе Украіне ў барацьбе з расійскай агрэсіяй і вяртанні тэрыторый, якія цалкам належаць Украіне. Яны дамагаюцца прагрэсу кожны дзень, і мы будзем працягваць іх падтрымліваць», — сказаў Кірбі.

Раней кіраўнік апарата Генеральнага сакратара NATO Стыян Енсэн дапусціў, што Украіна можа стаць сябрам Альянсу ў абмен на «адмову» ад часткі сваёй тэрыторыі, але падкрэсліў, што такую пастанову павінен прымаць толькі Кіеў.

МЗС Украіны назваў такія дыскусіі «абсалютна непрымальнымі», падкрэсліўшы, што яны падыгрываюць расійскаму наратыву.

Пазней Стыян Енсэн назваў «памылкай» свае словы аб магчымым сцэнары сяброўства Украіны ў Альянсе ў абмен на тэрытарыяльныя саступкі Расіі.

Чытайце таксама:

«Гэта была памылка». Чыноўнік НАТА папрасіў прабачэння за свае словы аб патрэбе адмовы Украіны ад тэрыторый

Чыноўнік НАТА не выключыў членства Украіны ў Альянсе, але ў абмен на адмову ад часткі тэрыторыі. Украіна пратэстуе

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0