У апісальнай частцы табліцы з «фармаваннямі» насупраць наймення праваабарончай арганізацыі «Гомельская вясна» значыцца прозвішча былой журналісткі, палітзняволенай Ларысы Шчыраковай, над якой цяпер ідзе суд.

Ларыса Шчыракова пасля 2020 года адмовілася ад журналістыкі і стала зарабляць этнічнымі фотасесіямі, а таксама вучылася на псіхолага.

Удзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання» Startup Hub Imaguru названыя яго стваральніца Таццяна Марыніч, а таксама супрацоўнікі арганізацыі Настасся Хамянкова, Андрэй Новак, Кацярына Болтан-Сміт.

Чытайце таксама:

17-гадовага сваяка Якуба Коласа асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні»

У Беларусі з'явілася яшчэ адно «экстрэмісцкае фармаванне». Цяпер іх 137

КДБ прызнаў ініцыятыву «Рух» экстрэмісцкім фармаваннем

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» школу маладых менеджараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2