Падчас зняволення ў 2020 годзе ў жыхара Стоўбцаў Віталя Тысева абвастрылася хранічнае захворванне. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў Тысева сур’ёзную праблему.

Віталю сабралі грошы на лячэнне — амаль 20 тысяч еўра. Аднак польская клініка ў апошні момант пабаялася рабіць складаную аперацыю і адмовілася. Таксама Тысеў прайшоў абследаванне ў Літве, але і там атрымаў адмову ў аперацыі.

Берлінская клініка «Шарытэ» пагадзілася прыняць беларуса і зрабіць аперацыю. Цана яе — 55 100 еўра, і на гэтую суму таксама збіраюць ахвяраванні.

Шмат гадоў таму ў Віталя Тысева была траўма пазваночніка, але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленне.

У Віталя развіўся анкілазіруючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся ўсе суставы пазваночніка і іншыя суставы. Лекары казалі, што калі ў найбліжэйшыя тыдні не зрабіць аперацыі, то мужчыну можа паралізаваць.

Чытайце таксама:

Беларусы сабралі патрэбную суму на аперацыю Віталю Тысеву — больш за 45 000 еўра

Беларус Віталь Тысеў, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі, зноў просіць дапамогі

Доктарка-ўкраінка дапамагае рэпрэсаванаму беларусу, якому пагражае параліч. Але яму патрэбна і наша дапамога

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1