Іван Камар. Аўтапартрэт

Іван Камар. Аўтапартрэт

Іван Камар нарадзіўся ў 1920 годзе і амаль усё жыццё пражыў у вёсцы Нянькава Навагрудскага раёна. Яго бацькі — простыя сяляне Ігнат Парфёнавіч і Алімпіяда Кліменцьеўна з вёскі Нянькава. Скончыў чатыры класы вясковай школы (хадзіў у польскую), а потым маленькі Іван вучыўся ў беларускай школе ў Любчы. У дзяцінстве бацькі аддалі сына ў чаляднікі да краўца з суседняй вёскі Ракевічы, дзе той навучыўся карыстацца іголкай.

Іван Камар. Дзед з унукам. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

Іван Камар. Дзед з унукам. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

У 1944 годзе Іван Ігнатавіч быў мабілізаваны ў Савецкую Армію. Адразу ж быў накіраваны ва Украіну, затым у запасны полк, які размяшчаўся ў горадзе Оўруч. Пазней, як навабранец, быў накіраваны ваяваць у Венгрыю стралком у роту ПТРК. Там ён быў паранены. Перамогу Іван Ігнатавіч сустрэў у Аўстрыі.

Ян Камар. Дзяўчаты. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

Ян Камар. Дзяўчаты. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

Дэмабілізаваўся будучы фатограф толькі ў 1946 годзе. У родную вёску Іван Ігнатавіч вярнуўся пешшу з Аўстрыі з асколкам у назе. Потым працаваў у калгасе, а потым па спецыяльнасці — шыў мужчынскае адзенне ў бытавым камбінаце ў вёсках Нянькова і Пантусавічы.

Іван Камар. Катанне з горкі. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

Іван Камар. Катанне з горкі. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

Свой першы фотаапарат Іван Ігнатавіч змог набыць толькі ў 1958 годзе. Два свае заробкі ён аддаў на новы «Зеніт-С» малога фармату, з якім далей не расставаўся 50 гадоў.

Іван Камар. Вуліца Нянькава. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

Іван Камар. Вуліца Нянькава. Фота: фэйсбук Альберта Цэхановіча

У архіве Івана Ігнатавіча больш за дзве тысячы негатываў.

Чытайце таксама:

Памёр галоўны рэдактар газеты «Прессбол» Сяргей Лісічкін

Памерла Святлана Мусіенка

Памёр Леанід Козік

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
26
Абуральна
0