Анастасія Грыненка. Фота: Сібірскія навіны

Анастасія Грыненка. Фота: Сібірскія навіны

Анастасія Грыненка — дасведчаная рэжысёрка-пастаноўшчыца, аўтарка лібрэта і перакладаў. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці ў 2001 годзе. 17 гадоў служыла ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і адзіным у Беларусі прыватным музычным тэатры «Тэрыторыя мюзікла».

«Для мяне вялікі гонар узначаліць трупу тэатра з такой слаўнай гісторыяй і выдатным калектывам неабыякавых людзей. Цяпер галоўная задача — увесь свой досвед і ўменні прынесці на службу тэатру, зрабіць усё для яго росквіту. Важна, каб кожны сябар калектыву мог развівацца, самавыказвацца. А планаў вельмі шмат», — падзялілася Анастасія Грыненка.

Таксама ў Іркуцкім музычным тэатры з'явіцца новая структура — рэжысёрскае ўпраўленне, загадчыкам якога стане Дзмітрый Якубовіч з Беларусі.

Супрацоўніцтва тэатра з Анастасіяй Грыненка і Дзмітрыем Якубовічам пачалося ў 2019 годзе з музычнай казкі «Лятучы карабель». У мінулым сезоне пастаноўшчыкі паказалі яшчэ два спектаклі: мюзікл-фантасмагорыю «Мёртвыя душы» і мюзікл-вадэвіль «Сватаўство гусара».

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1