Аляксей Рэзнікаў на нядаўнім саміце НАТА ў Вільні. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

Аляксей Рэзнікаў на нядаўнім саміце НАТА ў Вільні. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

Адстаўку Аляксея Рэзнікава ва Украіне прарочылі даўно, але цяпер, як выказалася «Украінская праўда», яна перайшла з тэарэтычна магчымай у практычна магчымую.

Адстаўка Рэзнікава ўжо абмяркоўвалася на пачатку лютага пасля шэрагу скандалаў, звязаных з ім і ягоным ведамствам. Кандыдатам на міністра абароны тады лічыўся начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў. Але тады ў выніку ўсе засталіся на сваіх месцах.

Цяпер жа, паводле звестак «Украінскай праўды», Зяленскі зноў шукае кандыдатаў на замену Рэзнікаву, і пра гэта былі размовы ўжо з двума людзьмі з урада.

Першы кандыдат — гэта намеснік прэм'ер-міністра па аднаўленні Украіны Аляксандр Кубракоў, а другі — міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Украіны Аляксандр Камышын. Ці былі размовы з іншымі кандыдатамі, выданню невядома.

Што да Рэзнікава, то ён нібыта не супраць стаць паслом у Вялікабрытаніі, але невядома, ці хоча гэтага Зяленскі.

Чытайце таксама:

«Не праглядаецца сумеснае вядзенне бою». Бундэсвер звярнуў увагу на недахопы ўкраінскага контрнаступлення

Рэзнікаў: Украіна працягне наносіць удары па Крымскім мосце

Рэзнікаў: Вайна скончыцца да наступнага лета, Украіна пераможа

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1