Ракета Taurus. Фота: Wikimedia Commons

Ракета Taurus. Фота: Wikimedia Commons

Паводле паведамленняў з колаў кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі, нямецкі ўрад плануе абвясціць аб пастаўках крылатых ракет Taurus ва Украіну «найбліжэйшым часам», піша нямецкае выданне.

«Цяпер канцылярыя працуе над вырашэннем гэтага пытання з найважнейшым хаўруснікам Германіі і найбуйнейшым прыхільнікам Украіны — Злучанымі Штатамі Амерыкі», — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле інфармацыі з урадавых партыйных колаў, ВПС Германіі таксама далі «зялёнае святло» на пастаўку нямецкіх Taurus.

На мінулым тыдні офіс канцлера атрымаў ад Федэральнага міністэрства абароны прэзентацыю, у якой абагульненыя найважнейшыя факты пра гэтыя ракеты: наяўнасць у бундэсверы, рызыкі, эфектыўнасць зброі.

Як адзначае выданне, гэта рашэнне можа прывесці да паставак не толькі крылатых ракет Taurus, але і падштурхнуць да перадачы амерыканскіх ракет ATACMS.

Як пацвердзілі T-online некалькі сацыял-дэмакратаў, скаардынаваны падыход, асабліва з ЗША, з'яўляецца неабходнай умовай для таго, каб канцлер пагадзіўся на новыя сістэмы ўзбраенняў для Украіны.

Чытайце таксама:

Украіна атрымала французскія дальнабойныя ракеты SCALP-EG

Завод у Падмаскоўі, дзе сёння прагрымеў выбух, удзельнічаў у распрацоўцы новага самалёта-бамбавіка — «Агентство»

Германія перадала Украіне яшчэ дзве пускавыя ўстаноўкі ЗРК Patriot

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0